Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Крс 2026

"Гэта наш інтарэс, ён ідзе ад жыцця". Лукашэнка расказаў, чым прадыктавана шматвектарнасць Беларусі


18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу RT расказаў, чым прадыктавана шматвектарная палітыка Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Прэзідэнт, беларуская шматвектарная палітыка тлумачыцца экспартна арыентаванай эканомікай. Ён звярнуў увагу, што больш за палову тавараў і паслуг, якія вырабляюцца ў Беларусі, ідуць на экспарт. Такім чынам, Мінску неабходны рынкі збыту прадукцыі.

"Што датычыцца шматвектарнай палітыкі, яна зыходзіць з эканомікі. Мы больш за палову матэрыяльных сродкаў і паслуг, якія вырабляем, прадаём на знешніх рынках, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У нас адкрытая эканоміка, таму мы вымушаны свае інтарэсы бачыць на Захадзе, у Расіі, Кітаі і ў Афрыцы. Туды, куды ўсе ідуць - і Расія, і амерыканцы".

"Гэта наш інтарэс для таго, каб, як я нядаўна сказаў, жыць. Не выжываць, а жыць. Гэта наш інтарэс, ён ідзе ад жыцця. За што нас папракаць? Няма за што", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі