У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Врс 2016

Герасіменя салідарна з беларускай паралімпійскай камандай у жаданні падтрымаць расіян

Герасіменя салідарна з беларускай паралімпійскай камандай у жаданні падтрымаць расіян

8 верасня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Неаднаразовы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў па плаванні знакамітая беларуская спартсменка Аляксандра Герасіменя выказала поўную падтрымку дзеянням беларускіх атлетаў на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, якія пранеслі расійскі сцяг. Аб гэтым яна заявіла на абласным этапе рэспубліканскага праекта БРСМ "Адкрыты дыялог" на тэму "Моладзь і выбары: формула адказнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што адхілілі каманду Расіі ад Паралімпійскіх гульняў - гэта проста жах", - сказала Аляксандра Гересіменя. Паралімпійцы, нягледзячы на праблемы са здароўем, перасільваючы сябе, займаюцца спортам і выступаюць за краіну. "Яны героі! Я проста ў захапленні ад такіх людзей", - падкрэсліла яна.

Паводле прызнання знакамітай спартсменкі, адхіленне расійскай каманды ад Паралімпіяды-2016 стала асабіста для яе вялікім шокам. "Правільна, што наша каманда падтрымала тых спартсменаў, якія працавалі некалькі гадоў для выступлення на Гульнях. Каб трапіць на гэтыя спаборніцтвы часам трэба працаваць не чатыры, а 8, 10, 16, іншым разам і 20 гадоў. Толькі чалавек, які прайшоў праз гэтыя складанасці, можа ведаць ім цану. Я цалкам падтрымліваю пазіцыю беларускай дэлегацыі на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра", - растлумачыла свой пункт гледжання спартсменка.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства спорту і турызму Беларусі, рашэнне пранесці расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў-2016 у Рыа было прынята ўсёй беларускай камандай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс