Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Лют 2022

Галоўчанка: Узброеныя Сілы надзейна абараняюць бяспеку дзяржавы

Галоўчанка: Узброеныя Сілы надзейна абараняюць бяспеку дзяржавы
Фота з архiва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узброеныя Сілы надзейна абараняюць бяспеку дзяржавы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, адкрываючы спаборніцтвы па стральбе паміж кіраўніцтвам сілавых структур Беларусі, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння Дзень абаронцаў Айчыны. Гэта свята нам блізкае і зразумелае, яно свяшчэнна для кожнага з нас. Мы прынеслі гэта свята з савецкіх часоў і інкарпаравалі ў нашу дзяржаўную ідэалогію. Мы зрабілі гэта абсалютна свядома. У апошнія гады беларускае грамадства выразна адчула, што Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні, ваенізаваныя арганізацыі - той хрыбет, на які можа абаперціся дзяржава ў няпростыя моманты. Ваенная арганізацыя дзяржавы надзейна абароніць яе бяспеку", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

"Учора, віншуючы ветэранаў, увесь сілавы блок, Прэзідэнт Беларусі сказаў, што прымаюцца сур'ёзныя меры па падрыхтоўцы нашых Узброеных Сіл да дзеянняў у любых умовах. Гэта сапраўды так. На працягу мінулага года былі прыняты самыя маштабныя і фінансава ёмістыя рашэнні за ўсю гісторыю нашай незалежнасці па пераўзбраенні Узброеных Сіл. На працягу бліжэйшых некалькіх гадоў для нашай арміі і іншых сілавых структур паступіць значная колькасць узораў узбраення і ваеннай тэхнікі. Такой маштабнай праграмы ніколі ў нас не было, але сам час абавязвае нас гэта рабіць, у дадатак да таго, што вырабляе і пастаўляе наш айчынны абаронны сектар", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Спаборніцтвы па стральбе праходзяць сёння ў спартыўна-стралковым комплексе імя Маршала Савецкага Саюза С.К. Цімашэнкі. "Сімвалічна, што мы сёння сабраліся ў гэтым месцы, значным для беларускага стралковага спорту, які падарыў нашай краіне шмат чэмпіёнаў і прызёраў. Упэўнены, усе ўдзельнікі спаборніцтваў сёння пакажуць самы дастойны рэзультат. Жадаю ўсім спартыўных поспехаў і перамог, а нашай Беларусі - міру і дабрабыту", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі