VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Ліп 2020

Галоўчанка: своечасова прынятыя рашэнні ва ўмовах пандэміі далі магчымасць захаваць эканоміку краіны

Галоўчанка: своечасова прынятыя рашэнні ва ўмовах пандэміі далі магчымасць захаваць эканоміку краіны
Раман Галоўчанка. Фота з архiва

23 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Своечасова прынятыя рашэнні ва ўмовах пандэміі далі магчымасць захаваць эканоміку краіны. Аб гэтым сёння на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка адзначыў, што перад новым складам урада кіраўніком дзяржавы былі пастаўлены задачы. Галоўная з іх - не дапусціць спаду эканомікі. "У той жа час міжнародныя фінансавыя арганізацыі - МВФ, Сусветны банк і іншыя - прадказвалі Беларусі ў гэтым годзе глыбокую рэцэсію. Іх прагноз вагаўся і да гэтага часу вагаецца ў інтэрвале 4-6 працэнтаў спаду ВУП", - сказаў прэм'ер-міністр.

Ён таксама адзначыў, што такія прагнозы па аналагічным або яшчэ большым спадзе ёсць і адносна шэрага асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. "Аднак своечасова прынятыя кіраўніком дзяржавы рашэнні аб незакрыцці прадпрыемстваў, падтрымцы найбольш пацярпелых ад пандэміі арганізацый і калектываў далі магчымасць не дапусціць спаду і захаваць эканоміку краіны. Урад аператыўна разгарнуў практычную работу разам з рэгіёнамі", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Так, напрыклад, згодна з указам нумар 143 "Аб падтрымцы эканомікі" падатковыя льготы і прэферэнцыі (адтэрміноўкі, растэрміноўкі, падатковыя крэдыты) атрымалі каля 36 тыс. суб'ектаў гаспадарання і індывідуальных прадпрымальнікаў на агульную суму больш як Br31 млн. На месцах прынята больш за 6 тыс. рашэнняў аб прадастаўленні арэндных канікулаў. Аб'ём падтрымкі па гэтым напрамку склаў Br25 млн. Рэалізуюцца меры, накіраваныя на падтрымку работнікаў камерцыйных і бюджэтных арганізацый.

"Самы масіўны блок дапамогі прыпаў на стымулюючыя выплаты работнікам аховы здароўя і сацыяльнага абслугоўвання. Так званыя COVID-надбаўкі, якія склалі Br213 млн", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён таксама дадаў, што па рашэнні кіраўніка дзяржавы аб бягучай падтрымцы прадпрыемстваў выкарыстаны крэдытныя рэсурсы пад гарантыі ўрада на Br145 млн, або 29 працэнтаў ад выдзеленага Прэзідэнтам ліміту. Пад мясцовыя гарантыі - яшчэ Br109 млн, або 15,6 працэнта ад ліміту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход