Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Чэр 2021

Галоўчанка: дзяржава прадоўжыць інвесціраваць у аднаўленне гісторыка-культурных аб'ектаў

Галоўчанка: дзяржава прадоўжыць інвесціраваць у аднаўленне гісторыка-культурных аб'ектаў
Косаўскі палац. Фота з архіва

16 чэрвеня, Косава /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава прадоўжыць інвесціраваць у аднаўленне гісторыка-культурных славутасцей. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, наведваючы Косаўскі палацава-паркавы ансамбль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба развіваць унутраны турызм. Заморскія паездкі, вядома, добра, але ўсё роўна большасць часу беларусы адпачываюць дома. Каб было куды ездзіць, трэба ўкладваць у інфраструктуру турызму, у тым ліку ў аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны. На жаль, практычна ўсё, што было створана ў Беларусі за многія стагоддзі і пакаленні, аказалася разбураным з-за розных гістарычных падзей, галоўным чынам ваенных. Таму дзяржава інвесціравала і прадаўжае ўкладваць вялікія грошы ў аднаўленне тых нямногіх уцалелых аб'ектаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр пабываў у экспазіцыйных залах Косаўскага палаца, азнаёміўся з рэстаўрацыйнымі работамі. Цяпер для наведвання адкрыты пяць залаў. Там адноўлены гістарычныя інтэр'еры. Акрамя антыкварных рэчаў і мэблі атмасферу дапаўняюць ляпніна, вітражы і роспіс. Асабліва прыцягвае ўвагу турыстаў Белая зала. У Івацэвіцкім раёне, дарэчы, адрадзілі традыцыю правядзення там баляў. Таксама ў адным крыле палаца ўладкавана гасцініца, у другім - працуе рэстаран.

Цяпер рэстаўрацыйныя работы вядуцца на другім паверсе. Спецыялісты працуюць над аднаўленнем інтэр'ераў гасцінай, бальнай залы ў стылі неаготыкі, агляднай пляцоўкі.

"Косаўскі замак карыстаецца вялікай цікавасцю, бачым добрыя патокі турыстаў, якія прыязджаюць у гэта ўнікальнае месца. Рэканструкцыя Косаўскага палаца пачалася ў 2008 годзе. У яго аднаўленне дзяржава ўклала каля Br21 млн, фінансаванне вядзецца з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Выходзім на фінішную прамую, гатоўнасць аб'екта - больш за 80 працэнтаў. Тэрміны заканчэння ўсіх работ намечаны на снежань 2022 года", - адзначыў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Ён таксама расказаў аб рэканструкцыі Ружанскага палацава-паркавага ансамбля, які знаходзіцца паблізу. "Вядуцца работы па Усходнім корпусе. Аднак у большай ступені непакоіць захаванасць гэтага ўнікальнага аб'екта. Будзем абмяркоўваць з калегамі пытанне, каб правесці кансервацыю асобных элементаў комплексу, каб не дапусціць разбурэння. Потым па меры магчымасцей, думаю, будзем вяртацца і паэтапна праводзіць работы", - растлумачыў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі