Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Май 2021

Галоўчанка аб магчымасці новых мер у адказ на санкцыі: "Будзем дзейнічаць па абставінах"

Галоўчанка аб магчымасці новых мер у адказ на санкцыі:

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, гаворачы аб магчымасці новых мер у адказ на санкцыі, адзначыў: будзем дзейнічаць па абставінах. Такое меркаванне ён выказаў па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што ў адпаведнасці з міжнародным правам санкцыі могуць уводзіцца за вельмі сур'ёзныя і даказаныя злачынствы, учыненыя ў канкрэтнай дзяржаве. Гэта ніяк не можа адносіцца да Беларусі.

"На жаль, агульная дэвальвацыя міжнароднай прававой сістэмы прыводзіць да таго, што санкцыямі карыстаюцца як інструментам уздзеяння або націску на непажаданыя дзяржавы, як правіла, у мэтах пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне. Гэта значыць дэклараваныя мэты санкцый разыходзяцца з іх імплементацыяй", - заўважыў Раман Галоўчанка. Беларусь, паводле яго слоў, на працягу шэрага гадоў зведвала тыя ці іншыя формы санкцыйнага націску. "Вынік вы бачыце: мы сталі мацнейшымі, навучыліся жыць у гэтых умовах. Мы не прымаем гэтага і не можам змірыцца з тым, што на суверэнную, незалежную дзяржаву ёсць спробы такога націску. Мы ў меру адказваем на гэтыя выпады - не толькі вербальна, заявамі, але і прыняццем канкрэтных эканамічных мер. Але не хочам агулам прыпадабняцца да нашых сапернікаў, таму адказваем як сіметрычна, так і асіметрычна", - падкрэсліў ён.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што кіраўніком дзяржавы прыняты ўказ аб увядзенні спецыяльных ахоўных мер. Урадам ужо часткова рэалізаваны правы, прадастаўленыя гэтым указам. "Далей будзем дзейнічаць па абставінах", - сказаў кіраўнік урада.

На ўдакладняючае пытанне журналістаў, якія менавіта замежныя кампаніі ў будучым могуць закрануць санкцыі, Раман Галоўчанка адказаў: "Калі да гэтага дойдзе, то мы, вядома, скажам. Але яшчэ раз падкрэслю, што мы не хочам дзейнічаць гэтак жа шалёна, як дзейнічаюць супраць нас". Кіраўнік беларускага ўрада разлічвае, што ў палітычных, дзелавых колах на Захадзе ў рэшце рэшт пераможа разважлівасць і яны спыняць санкцыйны націск. Тым больш што такія краіны, як Літва, Латвія, Польшча, Украіна, маюць у Беларусі "сур'ёзныя дзелавыя інтарэсы", звярнуў увагу прэм'ер-міністр.

"Беларусь - міралюбная краіна, у тым ліку і ў знешняй палітыцы. Але калі на нас нападаюць, мы будзем вымушаны адказваць, - прадоўжыў ён. - Але мы разлічваем, што разважлівасць пераможа і мы не дойдзем да кропкі, калі давядзецца адказваць сіметрычна. Але калі сітуацыя гэтага запатрабуе, то мы да гэтага гатовы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі