У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Крс 2016

Гайдукевіч: Выбраны варыянт павышэння пенсіі самы аптымальны сярод магчымых

Гайдукевіч: Выбраны варыянт павышэння пенсіі самы аптымальны сярод магчымых

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Варыянт павышэння пенсійнага ўзросту, прадугледжаны падпісаным указам нумар 137 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння", самы аптымальны з усіх магчымых, заявіў першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Алег Гайдукевіч, паведамляе БЕЛТА.

"У канчатковым выніку гэта выльецца ў тое, што нашы пенсіі будуць вышэйшыя і больш стабільныя. Гэта мы павінны разумець", - адзначыў Алег Гайдукевіч.

"Яшчэ ў час прэзідэнцкай кампаніі 2015 года кандыдат ад ЛДПБ выступаў за пенсійную рэформу. Ёсць дзве прычыны для гэтага. Першая - старэнне насельніцтва, павялічваецца колькасць пенсіянераў. Другая - сістэму налічэнняў пенсій трэба ўдасканальваць. Неабходна пераходзіць да накапляльнай сістэмы і ствараць для гэтага адпаведны пенсійны фонд, каб людзі маглі самі планаваць сваю пенсію на будучае. Але абавязкова гэта павінен быць дзяржаўны фонд, а не прыватны", - таксама лічыць палітык.

Ён дадаў, што ў ЛДП лічаць павышэнне пенсійнага ўзросту толькі адным элементам змяненняў. "Трэба глядзець комплексна. Ужо надышоў час. Старыя метады не будуць працаваць. Мы павінны думаць пра будучыню Беларусі. Не трэба баяцца аб гэтым гаварыць. І не трэба слухаць папулістаў, якія крытыкуюць. Паколькі крытыкуюць тыя, хто не разумее эканамічных законаў і не хоча развіцця", - дадаў Алег Гайдукевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс