Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Май 2015

Гагіеў: зборная Беларусі планамерна рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў у Баку

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі планамерна рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў у Баку. Аб гэтым заявіў сёння ў Нацыянальным алімпійскім камітэце першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Гагіеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша зборная планамерна рыхтуецца да гэтага буйнога спартыўнага мерапрыемства. 152 спартсмены і 54 трэнеры адправяцца ў пачатку чэрвеня ў сталіцу Азербайджана. У складзе беларускай каманды як вопытныя, заслужаныя атлеты, так і моладзь, якая выступіць у спаборніцтвах па плаванні і скачках у ваду. Еўрапейскія гульні ў Баку - найважнейшы этап падрыхтоўкі да летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра для зборнай Беларусі. Упэўнены, выступленне нашай каманды атрымаецца ў Баку дастойным, без медалёў мы не застанемся", - адзначыў Аляксандр Гагіеў.

Спартсмены і трэнеры да маючых адбыцца стартаў будуць экіпіраваны ў форму, прэзентацыю якой намечана правесці 19 мая ў час адкрыцця міжнароднай выстаўкі "Свет спорту і здароўя".

З вялікімі медальнымі задачамі ў Баку адпраўляюцца ў тым ліку вядучыя беларускія атлеты. "Мы разлічваем на паспяховае выступленне. Цяпер знаходзімся ў добрай форме, але яшчэ ёсць час, каб падцягнуць кандыцыі і выступіць у Баку паспяхова", - сказаў алімпійскі чэмпіён у каноэ Андрэй Багдановіч.

Зборная Беларусі па самба - адна з самых моцных у Еўропе, і любы з васьмі атлетаў можа выйграць медаль Еўрапейскіх гульняў, лічыць шматразовы чэмпіён свету і Еўропы Андрэй Казусёнак. "У самба вялікія традыцыі, наш від спорту даўно стукаецца ў дзверы алімпійскай сям'і. Турнір на першых Еўрапейскіх гульнях - выдатны шанц даказаць, што мы гатовы стаць алімпійскім відам спорту. Вядома, беларускія атлеты разлічваюць на паспяховае выступленне, цяпер закладваем асноўную базу па функцыянальнай падрыхтоўцы, і праз месяц айчынныя самбісты павінны быць яшчэ больш моцнымі", - адзначыў ён.

Беларусы на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку будуць прадстаўлены ў наступных дысцыплінах: акрабатыка, бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, веласпорт (ВМХ і шашы), пляжны валейбол, спартыўная і мастацкая гімнастыка, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, плаванне, сінхроннае плаванне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, стральба з лука, стральба кулявая, настольны тэніс, трыятлон, фехтаванне, бадмінтон, каратэ, самба, таэквандо.

У спісе на ўдзел у першых Еўрапейскіх гульнях самыя моцныя спартсменкі нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна, алімпійскія чэмпіёны Аляксандр і Андрэй Багдановічы (каноэ), Вадзім Махнёў і Раман Петрушэнка (абодва - байдарка), Сяргей Мартынаў і Канстанцін Лукашык (стральба кулявая). Шэфам місіі беларускай каманды стане алімпійскі чэмпіён, начальнік аддзела маніторынгу і развіцця алімпійскіх відаў спорту НАК Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі