Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Ліс 2017

Гаеў: У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва

Гаеў: У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў на міжнароднай выстаўцы нерухомай маёмасці і інвестыцый RecExpo 2017 в Баку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.

Андрэй Гаеў расказаў удзельнікам форуму аб задачах, якія вырашае Дзяржкаммаёмасці для паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў Беларусі. "Цяпер у Беларусі, пры падтрымцы кіраўніка дзяржавы і ўрада, створаны ўсе ўмовы для эфектыўнага прыцягнення інвестыцый і развіцця прадпрымальніцтва. Сістэма рэгістрацыі правоў на зямельныя ўчасткі і нерухомую маёмасць з'яўляецца дзяржаўным гарантам абароны і бяспекі ўнутраных і міжнародных інвестыцый", - сказаў ён.

Кіраўнік ведамства таксама падкрэсліў гатоўнасць да ўстанаўлення ўзаемаадносін з інвестарамі ў любых формах: у стварэнні новых вытворчасцей, удасканаленні існуючых, у сумеснай распрацоўцы новых тэхналогій і развіцці рынку паслуг. "У гэтым напрамку актыўна развіваецца ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі азербайджанскага бізнесу. У Беларусі з іх удзелам створана 58 арганізацый. У Азербайджане размяшчаюцца 72 даччыныя кампаніі беларускіх арганізацый і іх прадстаўніцтвы. Гэта, безумоўна, пацвярджае ўзаемны інтарэс развіваць дзелавыя кантакты, дзейнічаць сумесна ў імя нашых кампаній, дзяржаў і народаў", - адзначыў Андрэй Гаеў.

Міжнародная выстаўка нерухомая маёмасць і інвестыцыі RecExpo 2017 праходзіць у Баку з 28 па 30 лістапада. Сёння дэлегацыя Дзяржкаммаёмасці Беларусі прадоўжыць сваю работу ў падведамных установах Дзяржкамітэта па пытаннях маёмасці Азербайджана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі