Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Лют 2015

Францыя адзначае намаганні Беларусі па мірным вырашэнні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны

Францыя адзначае намаганні Беларусі па мірным вырашэнні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Францыя адзначае намаганні Беларусі па мірным вырашэнні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы генеральнага дырэктара па пытаннях палітыкі і бяспекі МЗС Францыі Нікаля дэ Рыўера з паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве.

"З улікам праведзеных 24 лютага ў Парыжы перагавораў міністраў замежных спраў "нармандскай чацвёркі" адбыўся абмен думкамі па пытаннях урэгулявання ўкраінскага крызісу. З французскага боку адзначаны намаганні Беларусі па мірным вырашэнні сітуацыі, што склалася на паўднёвым усходзе Украіны", - праінфармавалі ў пасольстве.

У цэлым на сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы беларуска-французскіх адносін. Асобная ўвага была ўдзелена развіццю дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Субяседнікі таксама звярнулі ўвагу на ход падрыхтоўкі маючых адбыцца сустрэч Нікаля дэ Рыўера з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі