Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Снж 2017

Філіп: Улады Малдовы прадоўжаць аказваць падтрымку бізнес-праектам з Беларуссю

Філіп: Улады Малдовы прадоўжаць аказваць падтрымку бізнес-праектам з Беларуссю

11 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Улады Малдовы прадоўжаць аказваць падтрымку бізнес-праектам з Беларуссю. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп на беларуска-малдаўскім бізнес-форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Павел Філіп адзначыў, што Малдова зацікаўлена ў прамых сувязях паміж эканамічнымі агентамі і дзелавымі коламі дзвюх краін і будзе і далей рабіць усё магчымае, каб яны развіваліся. "Я ўдзячны ўладам Беларусі за асаблівыя адносіны да Малдовы. Хачу яшчэ раз сказаць, што Беларусь з'яўляецца адным з сапраўдных і блізкіх сяброў Малдовы. Калі мы сутыкаліся з пэўнымі праблемамі і нам было цяжка, Беларусь працягнула нам руку, дапамагла ў тым ліку і ў эканамічным плане. Мы гэтага ніколі не забудзем, за гэта асобна хочам вам сказаць дзякуй", - сказаў ён.

Беларуска-малдаўскі бізнес-форум у МінскуПрэм'ер-міністр выказаў упэўненасць, што бізнес-форум прывядзе да канкрэтных рэзультатаў. "Мы як прадстаўнікі ўлады прысутнічаем тут, каб разумець, дзе якія ёсць праблемы і што павінны зрабіць для таго, каб устараніць бар'еры, пабудаваць масты", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі