У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Чэр 2017

Філіп: Малдова цэніць беларускую прадукцыю за яе высокую якасць

Філіп: Малдова цэніць беларускую прадукцыю за яе высокую якасць

6 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Малдова цэніць беларускую прадукцыю за яе высокую якасць. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адносіны паміж дзвюма дзяржавамі дасягнулі высокага ўзроўню, лічыць прэм'ер-міністр Малдовы. "У тыя моманты, калі нам было цяжка, Беларусь вельмі адкрыта, шчыра і па-сяброўску падала нам руку дапамогі, напрыклад, некалькі гадоў таму, калі ў нас узнікалі пэўныя праблемы з некаторымі рынкамі ў краінах СНД. Мы гэта не забудзем і будзем рабіць усё магчымае, каб гэтыя добрыя адносіны прадаўжаліся", - заявіў Павел Філіп.

Кіраўнік урада Малдовы звярнуў увагу на пастаянны абмен візітамі на розных узроўнях і правядзенне перагавораў. Напрыклад, учора ў Мінску адбылося пасяджэнне міжурадавай камісіі, дзе абмяркоўваліся перспектывы развіцця супрацоўніцтва. Ён канстатаваў, што пасля невялікага спаду ў гандлёва-эканамічных адносінах у мінулым годзе, у першым квартале 2017-га намецілася дынаміка іх уздыму.

Павел Філіп лічыць важным і інвестыцыйнае супрацоўніцтва - у Малдове больш як 87 прадпрыемстваў з беларускім капіталам. "Мы чакаем беларускіх інвестараў", - падкрэсліў ён.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што ў Малдове пачалася зборка беларускіх тралейбусаў, дзейнічае зборачная вытворчасць трактароў. Пры гэтым кіраўнік урада адзначыў, што ў краіне высока цэняць беларускую тэхніку, суадносіны "цана-якасць" якой аптымальныя. "Гэта якраз тая прадукцыя, якая адпавядае патрабаванням нашых спажыўцоў", - лічыць Павел Філіп.

Ён таксама закрануў тэму пашырэння паставак беларускіх лякарстваў - больш за 100 іх найменняў ужо зарэгістраваны ў Малдове.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс