Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Жнв 2015

Філімонаў: Будаўніцтва Беларускай АЭС ідзе строга па графіку

Філімонаў: Будаўніцтва Беларускай АЭС ідзе строга па графіку4 жніўня, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва Беларускай АЭС ідзе строга па графіку. Аб гэтым паведаміў сёння беларускім і расійскім журналістам - удзельнікам прэс-туру "Узаемадзеянне Беларусі і Расіі ў сферы энергетыкі" генеральны дырэктар РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Міхаіл Філімонаў у час наведвання інфармацыйнага цэнтра АЭС у Астраўцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Філімонаў адзначыў, што ўсе работы, якія цяпер вядуцца на будаўнічай пляцоўцы БелАЭС, выконваюцца ў адпаведнасці з тэрмінамі, замацаванымі графікам. "Да канца года будынак рэактара першага энергаблока павінен выйсці на адзнаку 44 м, другога энергаблока на адзнаку 22 м", - растлумачыў ён.

Філімонаў: Будаўніцтва Беларускай АЭС ідзе строга па графікуЦяпер унутраная і знешняя ахоўныя абалонкі рэактара першага энергаблока знаходзяцца на адзнацы 22 м. Што датычыцца другога энергаблока, то ўнутраная ахоўная абалонка дасягнула адзнакі 8 м, знешняя - 22 м. Вядуцца работы па будаўніцтве дапаможных карпусоў, будынкаў упраўлення і будынкаў бяспекі першага і другога энергаблокаў. Прадаўжаецца ўладкаванне агульнастанцыйных аб'ектаў, у тым ліку ў вучэбна-трэніровачным цэнтры і майстэрскіх зонах свабоднага доступу.

Філімонаў: Будаўніцтва Беларускай АЭС ідзе строга па графікуЗ пачатку года на аб'ектах будаўніцтва Беларускай АЭС зманціравана 19,1 тыс. т арматуры, укладзена 111,3 тыс. куб.м бетону. Усяго ж з пачатку будаўніцтва зманціравана 68,4 тыс. т арматуры і ўкладзена 456,3 тыс. куб.м бетону.

Філімонаў: Будаўніцтва Беларускай АЭС ідзе строга па графікуБеларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі