Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Май 2014

Эмамалі Рахмон: Таджыкістан надае прыярытэтнае значэнне ўмацаванню сувязей з Беларуссю

Эмамалі Рахмон: Таджыкістан надае прыярытэтнае значэнне ўмацаванню сувязей з Беларуссю

24 мая, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Таджыкістан надае прыярытэтнае значэнне ўмацаванню сувязей з Беларуссю. Аб гэтым заявіў сёння на сустрэчы ў Мінску з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Таджыкістана адзначыў, што гэты візіт у Беларусь разглядае як прадаўжэнне пастаянных палітычных кантактаў дзвюх краін на вышэйшым і высокім узроўнях. На яго думку, перагаворы ў Мінску з'яўляюцца значнымі ў вызначэнні арыенціраў далейшага развіцця адносін дзвюх дзяржаў у адпаведнасці з патрабаваннямі часу.

"Не сумняваюся, што вынікі перагавораў таксама будуць садзейнічаць вывядзенню адносін партнёрства на якасна новы ўзровень. Для гэтага ёсць усе ўмовы і неабходныя перадумовы, уключаючы палітычную волю кіраўніцтва дзвюх краін", - падкрэсліў Эмамалі Рахмон.

Ён звярнуў увагу на шматграннасць беларуска-таджыкскіх сувязей, якія ахопліваюць усе ключавыя сферы супрацоўніцтва: палітычную, эканамічную, культурна-гуманітарную, ваенна-тэхнічную і іншыя. "Адносіны з блізкай нам Беларуссю займаюць асаблівае месца ў знешнепалітычным курсе Таджыкістана. Пытанням далейшага ўмацавання сувязей з Беларуссю, забеспячэння іх доўгатэрміновага і стабільнага характару мы надаём прыярытэтнае значэнне", - адзначыў Прэзідэнт Таджыкістана.

Падводзячы вынікі перагавораў, Эмамалі Рахмон выказаў задаволенасць іх дзелавым, даверным характарам. "Упэўнены, у выніку сённяшніх афіцыйных сустрэч адкрываюцца новыя гарызонты для інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння нашых краін і народаў", - падкрэсліў ён.

Эмамалі Рахмон запрасіў кіраўніка беларускай дзяржавы наведаць Таджыкістан з афіцыйным візітам. Паводле яго слоў, прадаўжэнне плённага дыялогу ў Душанбэ будзе садзейнічаць яшчэ большай актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі