У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Снж 2015

Эквадор мае намер у сваім рэгіёне пазіцыянаваць Беларусь як важнага партнёра

Эквадор мае намер у сваім рэгіёне пазіцыянаваць Беларусь як важнага партнёра

3 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Эквадор мае намер у сваім рэгіёне пазіцыянаваць Беларусь як надзейнага і важнага партнёра. Гэта адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эквадора ў Беларусі Карлас Умберта Ларэа Давіла.

Ён падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. На думку дыпламата, галоўны вектар у двухбаковых сувязях - перадача беларускіх тэхналогій і ведаў эквадорскаму боку. "Беларусь - гэта тая краіна, якая мае найбольшы чалавечы патэнцыял, дзе рэалізуецца нямала інавацый. Нам важны ваш вопыт, вашы веды, і мы гатовы гэта пераймаць для таго, каб выкарыстоўваць у сябе", - сказаў Карлас Умберта Ларэа Давіла.

Пагадненне аб абмене інфармацыяй паміж БЕЛТА і дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Эквадора Напярэдадні ён, з эквадорскага боку, падпісаў пагадненне аб абмене інфармацыяй паміж БЕЛТА і дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Эквадора (E.P. RTVECUADOR). З беларускага боку подпіс пад пагадненнем паставіў генеральны дырэктар БЕЛТА Дзмітрый Жук. Цырымонія падпісання адбылася з удзелам міністра-каардынатара па пытаннях ведаў і чалавечага таленту Эквадора Андрэса Арауса, які з візітам наведаў Мінск.

Як лічыць эквадорскі дыпламат, інфармацыйнае пагадненне з БЕЛТА ўнясе ўклад у рэалізацыю дамоўленасцей паміж Беларуссю і Эквадорам на вышэйшым узроўні. На яго думку, роля сродкаў масавай інфармацыі вялізная ў сучасных умовах. "СМІ некаторых краін падаюць няправільную інфармацыю, якая наносіць шкоду іміджу краіны. І гэта недапушчальна", - лічыць Карлас Умберта Ларэа Давіла.

Пагадненне аб абмене інфармацыяй паміж БЕЛТА і дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй ЭквадораЛітаральна ў гэтыя дні спаўняецца год яго работы ў якасці пасла ў Мінску. "Падпісаннем гэтага пагаднення мы ў асноўным завяршаем стварэнне нарматыўна-прававой базы адносін паміж дзвюма краінамі, якая дасць магчымасць у далейшым заключаць і рэалізаваць канкрэтныя кантракты і праекты", - выказаў меркаванне пасол. У ліку вельмі важных, на яго думку, падпісаных апошнім часам дакументаў - пагадненні і мемарандумы, заключаныя з Дзяржкамітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі, з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, з БНТУ, а таксама ў галіне аховы здароўя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс