У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Врс 2016

Эйсмант: Вынас беларусамі сцяга Расіі на адкрыцці Паралімпіяды з'яўляецца дзяржаўнай пазіцыяй

Эйсмант: Вынас беларусамі сцяга Расіі на адкрыцці Паралімпіяды з'яўляецца дзяржаўнай пазіцыяй

8 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Вынас дэлегацыяй беларускіх спартсменаў сцяга Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра з'яўляецца дзяржаўнай пазіцыяй. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.

Яна адзначыла, што вынас сцяга ў час цырымоніі адкрыцця - ініцыятыва беларускай дэлегацыі. "Тым не менш падкрэслю, што гэта пазіцыя дзяржаўная, у тым ліку пазіцыя Прэзідэнта краіны, прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, - заявіла Наталля Эйсмант. - Людзі з абмежаванымі магчымасцямі вельмі інтэрнацыянальныя, думаю, не будзе перабольшаннем сказаць, што паралімпійцы - гэта адна вялікая сям'я, незалежна ад нацыянальнасці чалавека. Менавіта таму абсалютна зразумелы гэты жэст нашых паралімпійцаў, і мы ў гэтым пытанні з расіянамі салідарны цалкам і поўнасцю".

Прэс-сакратар таксама сказала, што ніводнага факта, які даказвае прымяненне допінгу расійскімі паралімпійцамі, прад'яўлена не было, "а людзі, для якіх спорт - гэта больш, чым спорт, гэта ўсё іх жыццё, былі ад Паралімпіяды адхілены". "Вось гэта наша дзяржаўная пазіцыя і пазіцыя Прэзідэнта нашай краіны", - заявіла Наталля Эйсмант.

Як паведамілі СМІ, Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) устанавіў асобу спартсмена, які вынес расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця. Яго імя афіцыйна не называлася. Аднак СМІ паведамілі, што гэта дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Андрэй Фомачкін. У МПК вырашаецца пытанне адносна таго, якія меры будуць прыменены ў дачыненні да яго.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс