У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Кст 2015

Джыхан Султанаглу: Беларусь адкрые новыя магчымасці з дапамогай Мэт устойлівага развіцця

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адкрые новыя магчымасці з дапамогай Мэт устойлівага развіцця. Такое меркаванне сёння журналістам выказала намеснік адміністратара Праграмы развіцця ААН, рэгіянальны дырэктар па краінах Еўропы, СНД і Балтыі Джыхан Султанаглу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Джыхан Султанаглу: Беларусь адкрые новыя магчымасці з дапамогай Мэт устойлівага развіцця"Сумеснымі намаганнямі ААН і Беларусь змогуць выкарыстоўваць Мэты ўстойлівага развіцця для таго, каб адкрыць новыя магчымасці для партнёрства Беларусі, забяспечваць абарону навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваць аднаўляльныя крыніцы энергіі, забяспечваць належнае дзяржаўнае кіраванне ў імя працвітання кожнага грамадзяніна", - выказала надзею Джыхан Султанаглу.

Яна дадала, што Беларусь адносіцца да групы краін з сярэднім узроўнем даходу, у ёй накоплены значны вопыт і веды. "Мы, рэалізуючы Мэты ўстойлівага развіцця, вітаем, калі краіны, такія, як Беларусь, дзеляцца з іншымі партнёрамі інфармацыяй, сваімі напрацоўкамі і вопытам", - сказала прадстаўнік ААН.

Джыхан Султанаглу: Беларусь адкрые новыя магчымасці з дапамогай Мэт устойлівага развіццяСёння ў Мінску была падпісана рамачная праграма ААН па тэхнічнай дапамозе Беларусі ў мэтах развіцця на 2016-2020 гады. Джыхан Султанаглу адзначыла, што для Беларусі гэта важны крок. Праграма з'яўляецца другім па ліку дакументам, які вызначае сумесную стратэгію дзейнасці арганізацый сістэмы ААН у Беларусі. Увага ў дакуменце сканцэнтравана на чатырох найбольш важных для краіны галінах: устойлівае эканамічнае развіццё; інклюзіўнае, адказнае і падсправаздачнае кіраванне; захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыроднага патэнцыялу, заснаванае на прынцыпах "зялёнай" эканомікі; устойлівае развіццё чалавечага капіталу з упорам на ахову здароўя, адукацыю, сацыяльную абарону.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс