У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Сак 2020

Дырэктар "Славянскага базару": спадзяёмся, што фестываль не перанясуць

Дырэктар
Фота з архiва

18 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Падрыхтоўка да "Славянскага базару ў Віцебску" вядзецца ў штатным рэжыме, толькі продаж білетаў на праект "Зоркі "Еўрабачання" часова прыпынены. Аб гэтым расказаў на брыфінгу дырэктар фестывалю, генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дырэкцыя рыхтуе фестываль, ні ў каго з нашых партнёраў не ўзнікае ніякіх пытанняў і сумненняў наконт гэтага. І мы спадзяёмся, што наш форум адбудзецца ў штатным рэжыме, без усякіх пераносаў і тым больш адмены, - сказаў Глеб Лапіцкі. - Вы бачыце існуючую тэндэнцыю: большасць культурна-масавых мерапрыемстваў пераносіцца на май-чэрвень, што дае нам магчымасць спадзявацца на лепшае".

Паводле слоў кіраўніка форуму, усе нацыянальныя адборы на конкурсы фестывалю да гэтага часу завяршыліся. "Спадзяёмся, што фестываль, як і запланавана, пройдзе з 13 па 21 ліпеня", - адзначыў ён.

Пад пытаннем толькі адзін праект "Славянскага базару" - "Зоркі "Еўрабачання", запланаваны на 19 ліпеня. Продаж білетаў на яго часова прыпынены. "Тут мы працуем непасрэдна з Еўрапейскім вяшчальным саюзам, які займаецца лагістыкай запрошаных артыстаў. Цяпер мы не можам адкрыць іх імёны (а я вас запэўніваю, гэта вядомыя імёны), таму што не падпісаны кантракт. Каб нікога не дыскрэдытаваць, мы разам прынялі рашэнне прыпыніць - падкрэсліваю: не адмяніць! - продаж", - растлумачыў Глеб Лапіцкі.

На мерапрыемствы "Славянскага базару" прададзена ўжо каля 10 тыс. білетаў. Тым, хто іх набыў, дырэктар форуму параіў не паддавацца паніцы і не спяшацца іх здаваць. "Набыць нанова па першапачатковай цане білеты ўжо не атрымаецца, бо на любое мерапрыемства пасля вяртання яго ў афішу, калі яно было адменена, попыт і цана, як правіла, ужо значна вышэйшыя, - заўважыў ён. - Таму мы не рэкамендуем здаваць білеты. Але канчатковы выбар за кожным чалавекам".

Глеб Лапіцкі дадаў, што з боку менеджараў артыстаў ніякіх паведамленняў аб адмене ўдзелу ў праектах фестывалю не паступала. "Наадварот, усе тэлефануюць, просяць трымаць іх на сувязі з-за магчымых змяненняў. Ідзе нармальная работа, - падкрэсліў ён. - Спадзяюся, не будзе крытычнага моманту, калі давядзецца ўсё адмяніць. А далей будзем сачыць за абстаноўкай, бо прадбачыць яе ніхто не можа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс