У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Сак 2017

Дрыга: "М@rt.кантакт" з'яўляецца адной з самых значных падзей у тэатральным жыцці Беларусі

Дрыга:

21 сакавіка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Фестываль "М@rt.кантакт" з'яўляецца адной з самых значных падзей у тэатральным жыцці Беларусі. Такое меркаванне выказала 21 сакавіка першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга ў час адкрыцця ХІІ Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт" у Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Магілёўскі форум сёння з'яўляецца адной з самых значных падзей у тэатральным жыцці краіны. З году ў год ён умацоўвае свае пазіцыі і развіваецца, расце колькасць яго ўдзельнікаў, пашыраецца геаграфія фестывалю. Афіша свята тэатра, як заўсёды, багатая і насычаная. Тут можна ўбачыць самыя сучасныя і арыгінальныя спектаклі, а таксама абмеркаваць вострыя і актуальныя для тэатральнага жыцця пытанні", - адзначыла Ірына Дрыга.

"Вясну ў Магілёве ўжо немагчыма ўявіць без тэатральнага форуму "М@rt.кантакт". Гэты праект дорыць цудоўную магчымасць акунуцца ў непаўторную тэатральную атмасферу, дзе ёсць месца прызнанай тэатральнай класіцы, крэатыўным праектам і смелым эксперыментам рэжысёраў-пачаткоўцаў. І гэтым наш фестываль адметны, і менавіта таму яго так любіць магілёўская публіка", - адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.

Пасля ўрачыстага адкрыцця гледачы ўбачылі спектакль Расійскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы імя Ф. Волкава (Яраслаўль) "Месяц у вёсцы". Гэта дынамічная і дасціпная камедыя па творы І.С. Тургенева пастаўлена вядомым расійскім рэжысёрам Яўгенам Марчэлі. Спектакль стаў намінантам на нацыянальную тэатральную прэмію "Залатая маска - 2016" у 6 намінацыях.

У цяперашнім форуме прымуць удзел 22 спектаклі з 10 краін. Таксама ў фармаце свята тэатра будзе прадстаўлена шырокая праграма творчых лабараторый, абмеркаванняў, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў, якія заўсёды адыгрываюць вельмі важную ролю ў прафесійным станаўленні пачынаючых творцаў і адкрыцці шырокай дарогі ў чароўны свет мастацтва і тэатра.

Фестываль праводзіцца з 2006 года з мэтай развіцця і прапаганды тэатральнага мастацтва шляхам паказу лепшых сцэнічных твораў для моладзі. За 11 гадоў ён стаў адной з самых знакавых культурных падзей на ўсёй тэатральнай прасторы Беларусі. За гады правядзення фестывалю на ім было паказана 168 спектакляў з 17 краін, іх паглядзелі больш за 36 тыс. гледачоў.

Заснавальнікамі форуму з'яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, Магілёўскі аблвыканкам і Магілёўскі абласны драматычны тэатр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску