У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Снж 2015

Дрыга: Абмен культурнымі каштоўнасцямі дае магчымасць узводзіць масты дружбы паміж краінамі

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Беларусі ў Туркменістане сталі цудоўным падарункам беларусаў да знамянальнай юбілейнай даты - 20-годдзя нейтралітэту Туркменістана. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.

"Адносіны дзвюх краін маюць глыбокія карані. Мы помнім туркменістанцаў, якія гераічна змагаліся з фашызмам на беларускай зямлі. Сёння гістарычныя сувязі нашых народаў умацоўваюцца, і высокі тон ім задаюць кіраўнікі нашых дзяржаў. Масты дружбы ўзводзяцца шляхам абмену культурнымі каштоўнасцямі, і мы рады, што можам унесці свой уклад у гэту высакародную справу", - сказала Ірына Дрыга.

Віншаваннем туркменістанцаў з 20-годдзем нейтралітэту - святам міру і стварэння - стаў канцэрт адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Туркменістане, які прайшоў вечарам 7 снежня. Праграму канцэрта беларускіх майстроў мастацтваў склалі народныя мелодыі і танцы, оперныя арыі, папулярныя творы песеннага жанру, а таксама хіты эстрады 1970-1980-х гадоў. Госці вечара ўбачылі выступленні лепшых артыстаў, якія вядомы і ў Беларусі, і за межамі краіны. Знакамітыя і любімыя многімі пакаленнямі песні прагучалі ў выкананні "Песняроў" і народных артыстаў Беларусі Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай. Гледачы ацанілі выступленне салісткі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі заслужанай артысткі Беларусі Ніны Шарубінай. Не пакінула нікога абыякавым праграма праслаўленага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", а выкананне музычным калектывам ансамбля "Харошкі" вядомай туркменскай песні "Айлы агшам" стала прыемным сюрпрызам. Публіка шчодра апладзіравала і заслужанай артыстцы Беларусі Алёне Ланской, якая прадставіла сучасную эстрадную песню.

Праграма Дзён культуры Беларусі ў Туркменістане дасць магчымасць скласці ўяўленне аб гісторыі, культуры і музычных традыцыях краіны. Туркменістанцы змогуць азнаёміцца з работамі беларускіх майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на выстаўцы "Беларускі гасцінец". Паэты і пісьменнікі дзвюх краін на сустрэчы абмяркуюць захады па далейшым супрацоўніцтве. Туркменскія гледачы змогуць скласці сваё ўяўленне аб сучасным беларускім кіно. У афішы Дзён беларускага кіно фільмы апошніх гадоў: "Белыя росы. Вяртанне", "Сляды апосталаў", "Беларусь. 4 гады вайны", анімацыйныя стужкі, паказы якіх пройдуць у сталічным кінатэатры "Ашхабад".

Канцэрт беларускіх артыстаў пройдзе таксама ў горадзе Туркменабат. А завершыць творчы форум сумесны канцэрт майстроў культуры і мастацтва Туркменістана і Беларусі, які адбудзецца 10 снежня на сцэне Палаца мукамаў Дзяржаўнага культурнага цэнтра Туркменістана.

Азнаямленне туркменскіх гледачоў з беларускім мастацтвам прадоўжыцца ў ходзе Нацыянальнай выстаўкі-кірмашу Беларусі ў Ашхабадзе, якая прадоўжыцца з 11 па 13 снежня. Культурная частка выстаўкі-кірмашу ўключае канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі, выстаўку твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і майстар-класы народных умельцаў, дэманстрацыю дакументальнага фільма "Беларусь. XXI стагоддзе". У канцэрце майстроў эстрады, прымеркаваным да святкавання 20-годдзя нейтралітэту Туркменістана, 12 снежня прыме ўдзел беларуская спявачка Алёна Ланская.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску