Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Jun 2017

Дэтмар: Цікавасць да ўзаемавыгаднага нямецка-беларускага супрацоўніцтва моцная з абодвух бакоў

Дэтмар: Цікавасць да ўзаемавыгаднага нямецка-беларускага супрацоўніцтва моцная з абодвух бакоў

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цікавасць да ўзаемавыгаднага нямецка-беларускага супрацоўніцтва моцная з абодвух бакоў. Такое меркаванне выказаў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар на сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляславам Пірштуком, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цікавасць да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва моцная з абодвух бакоў", - канстатаваў дыпламат. На думку Петэра Дэтмара, важна, што прадстаўнікі нямецкага бізнесу зноў і зноў прыязджаюць у Беларусь. Акрамя таго, ёсць магчымасць праз пасрэдніцтва арганізацый нямецкай эканомікі, сярод якіх важнае месца займае нямецкі Саюз гандлёва-прамысловых палат, зацікавіць прадпрымальнікаў і прадпрыемствы, абудзіць у іх цікавасць да Беларусі і эканамічнага ўзаемадзеяння з краінай.

"Прадстаўнікі арганізацый нямецкай эканомікі прыязджаюць, каб знайсці магчымасці для супрацоўніцтва, кааперацыі, якія да гэтага часу вычарпаны не ў поўнай меры. Яны прыязджаюць і для таго, каб зразумець, якія прыярытэты расстаўляе Беларусь у сваёй далейшай эканамічнай палітыцы", - заўважыў пасол.

У сувязі з гэтым Петэр Дэтмар падтрымаў рашэнне беларускага боку аб бязвізавым уездзе ў краіну на 5 каляндарных дзён. На думку дыпламата, гэта зняло некаторыя цяжкасці для іншаземцаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі