Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Nov 2021

Дэпутат: Беларусь з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам шматвектарнай палітыкі супрацоўніцтва

Дэпутат: Беларусь з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам шматвектарнай палітыкі супрацоўніцтва
Фота з архiва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 3-4 лістапада ўдзельнічаюць у асеннім пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе па відэа-канферэнцы-сувязі. Сёння член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецыі Іван Мамайко прымае ўдзел у Міжземнаморскім форуме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь з'яўляеца паслядоўным прыхільнікам шматвектарнай палітыкі супрацоўніцтва. Мы заўсёды выступалі і выступаем за бяспеку на кантыненце. Мы заўсёды падтрымлівалі міралюбную палітыку. На жаль, апошнім часам ёсць пэўныя нюансы, у тым ліку і ў такой паважанай арганізацыі, як Парламенцкая асамблея АБСЕ. Прычым, гэта меркаванне не толькі Беларусі. Палітыка двайных стандартаў, на жаль, прыводзіць да напружання пэўных сітуацый. На папярэдняй сесіі кіраўнік нашай дэлегацыі не змог прыняць удзел непасрэдна, у сувязі з тым, што яму не выдалі візу. Гэта ўжо само па сабе характарызуе далёка не лепшым чынам бягучую сітуацыю", - сказаў Іван Мамайко.

Паводле яго слоў, пазіцыя Беларусі нязменная. "Мы падтрымліваем тую канцэпцыю, якая ў свой час была агучана кіраўніком нашай дзяржавы ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб тым, што сярэднія і малыя дзяржавы маюць права прымаць такі ж удзел у забеспячэнні бяспекі, як і геапалітычныя лідары. І наша асноўная задача - забяспечыць мір і спакой ў нас на кантыненце. Таму ў рамках Парламенцкай асамблеі АБСЕ беларуская дэлегацыя заўсёды тую пазіцыю падтрымлівае і будзе агучваць, - адзначыў парламентарый. - Трэба прымаць удзел, абазначаць сваю пазіцыю, агучваць сваё меркаванне. Безумоўна, частка аўдыторыі гэта заўсёды пачуе".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі