Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Лют 2015

Дар'я Блашко: Гэты медаль для ўсёй нашай краіны

Дар'я Блашко: Гэты медаль для ўсёй нашай краіны

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Блашко, выхаванка СДЮШАР "Дынама", адкрыла лік залатым медалям для зборнай Беларусі на юніёрскім чэмпіянаце свету па біятлоне ў "Раўбічах", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска Дар'я Блашко стала чэмпіёнкай свету ў спрынтарскай гонцы на 6 км сярод дзяўчат (да 19 гадоў). Пасля фінішу пераможца не ўтойвала сваіх эмоцый і падзялілася ўражаннямі: "Калі два дні таму было значна складаней, стральба не ўдалася, не ўсё атрымалася ў гэтым кампаненце, то сёння ўсё інакш. Уся наша каманда спрацавала цудоўна. Пасля першага агнявога рубяжа крыху ўстапала саперніцам, але потым трэнеры вялі, падказвалі, асабліва калі адстралялася без промахаў. Усім дзякуй!"

Чэмпіёнка адзначыла асаблівую ролю трэнераў, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы да старту. "Усе намечаныя трэнерамі планы выкананы, праведзены сур'ёзны аб'ём работы. Разам з трэнерам Уладзімірам Махлаевым вялі карпатлівыя трэніроўкі. Для таго, каб я выйграла, многае зрабіла Анжаліка Кацюга, якая займалася са мной фізічнай і тэхнічнай падрыхтоўкай. Як паказаў спрынт, у гэтым напрамку мы спрацавалі здорава", - расказала Дар'я Блашко.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі