У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Ліп 2016

Даманеўскі: Александрыя гатова да прыёму на "Купалле" самых высокіх гасцей

Даманеўскі: Александрыя гатова да прыёму на

7 ліпеня, Александрыя /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Александрыя гатова да прыёму самых высокіх гасцей на свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), якое пройдзе 9-10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Аб гэтым паведаміў сёння, падводзячы вынікі выязной абласной нарады па арганізацыі і правядзенні мерапрыемства, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Усе службы, задзейнічаныя ў падрыхтоўцы свята, спрацавалі зладжана. На беразе Дняпра, дзе традыцыйна праходзяць гулянні, вырас вялікі і прыгожы палатачны горад. Прыняты ўсе неабходныя меры, каб зрабіць знаходжанне гасцей на "Купаллі" камфортным і бяспечным. "Гасцей чакае яркая і насычаная культурная праграма, мноства розных творчых праектаў і мерапрыемстваў. Мы ўпэўнены, што госці змогуць тут адчуць у поўнай меры сапраўдную гасціннасць Магілёўшчыны і паедуць адсюль толькі з добрым настроем", - перакананы губернатар.

Паводле слоў намесніка старшыні аблвыканкама Валерыя Малашкі, свята "Купалле" за мінулыя шэсць сезонаў вырасла ў маштабны мультыкультурны праект, які з кожным годам набірае папулярнасць, прыцягваючы на фестывальную пляцоўку ўсё больш удзельнікаў і гасцей з розных краін. Акрамя шматгадзіннай музычнай праграмы з удзелам зорак беларускай і замежнай эстрады, якая прадоўжыцца да світання, на "Купалле" будзе шмат іншых цікавых і яркіх мерапрыемстваў. Напрыклад, упершыню будзе арганізавана пляцоўка "Прадмесце прысмакаў", дзе адбудзецца дэманстрацыя беларускай, украінскай і рускай кухні. Прычым гатаваць тут будуць на спецыяльным кейтрынгавым абсталяванні ў рэжыме рэальнага часу. А на пляцоўцы "Друкарскі двор", якая дасць старт юбілейным мерапрыемствам, прысвечаным 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, любы жадаючы зможа на старадаўнім станку раздрукаваць старонку з Бібліі Францыска Скарыны.

Амаль 700 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва збярэ выстаўка-кірмаш "Днепр - рака сяброўства" з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы. Тут будзе прадстаўлены шырокі асартымент сувенірнай прадукцыі, што адлюстроўвае культуру і традыцыі краін-удзельніц. Плануюцца таксама паказальныя коннаспартыўныя выступленні, дэманстрацыйныя палёты самалётаў ДТСААФ, работа дзіцячых атракцыёнаў, запальванне купальскага вогнішча, святочны феерверк і лазернае шоу.

"Асноўнай культурнай падзеяй свята (9 ліпеня) стане гала-канцэрт "Купальская казка" з удзелам зорак беларускай і замежнай эстрады. Гэта феерыя прыемна ўразіць гасцей сучаснай трактоўкай свята "Купалле", захопіць яго чароўнай магіяй, а таксама будзе пранізана гумарам і весялосцю. Упэўнены, што гледачоў не толькі здзівяць і парадуюць выступленні артыстаў, але і масштаб задзейнічаных на сцэне спецэфектаў, якія будуць ствараць свет чараўніцтва і фантазіі Купальскай ночы", - сказаў Валерый Малашка.

Кульмінацыяй другога дня гулянняў (10 ліпеня) стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча і аркестра народных інструментаў імя Л.Іванова Магілёўскай абласной філармоніі. Затым работу галоўнай пляцоўкі прадоўжыць святочны канцэрт з удзелам Марыны Дзявятавай і Аляксандра Саладухі.

Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічай мясціне на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую. У мінулым годзе Александрыя сабрала каля 70 тыс. гасцей. Чакаецца, што ў гэтым годзе прыгожае беларускае свята наведаюць амаль 100 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс