Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Jul 2015

Cтаршыня АБСЕ: Беларусь унесла вялікі ўклад у мірны працэс

Cтаршыня АБСЕ: Беларусь унесла вялікі ўклад у мірны працэс

21 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь унесла вялікі ўклад у мірны працэс. Аб гэтым заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам дзеючы старшыня АБСЕ, першы намеснік прэм'ер-міністра - міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тут, у Мінску, дасягаюцца шматлікія дамоўленасці, пагадненні, сустракаюцца трохбаковая кантактная група і яе рабочыя падгрупы. І ў сувязі з гэтым Беларусь унесла вялікі ўклад у мірны працэс", - сказаў Івіца Дачыч.

Ён адзначыў, што Сербія, з'яўляючыся дзеючым старшынёй АБСЕ, стараецца максімальна прыкласці намаганні, каб палітычны працэс развіваўся, асабліва ў пытаннях, звязаных з Украінай. Пры гэтым не забывае і аб іншых замарожаных канфліктах у Еўропе.

Гаворачы аб двухбаковых беларуска-сербскіх адносінах, Івіца Дачыч пацвердзіў, што яны вельмі дружалюбныя. "Мы падтрымліваем развіццё нашых адносін ва ўсіх сферах: палітычнай, эканамічнай, навукова-культурнай, адукацыі, унутраных спраў, абароны", - сказаў ён.

Івіца Дачыч таксама перадаў кіраўніку беларускай дзяржавы прывітальныя словы ад Прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча і прэм'ер-міністра гэтай краіны Аляксандра Вучыча.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі