Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Сак 2014

Чэн Гапін: Кітай будзе паглыбляць усебаковае стратэгічнае партнёрства з Беларуссю

Чэн Гапін: Кітай будзе паглыбляць усебаковае стратэгічнае партнёрства з Беларуссю

4 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай будзе паглыбляць усебаковае стратэгічнае партнёрства з Беларуссю. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Чэн Гапін на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кітайскі госць падкрэсліў, што прыехаў у Мінск па даручэнні ўрада для правядзення кансультацый з беларускімі калегамі па пытаннях беларуска-кітайскага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, а таксама па справах СНД. "Асноўная задача маёй цяперашняй паездкі - абмеркаванне развіцця далейшага супрацоўніцтва з Беларуссю, рэалізацыя дамоўленасцей па ўмацаванні дружалюбнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - сказаў Чэн Гапін.

Чэн Гапін на сустрэчы з Уладзімірам МакеемНамеснік міністра замежных спраў КНР адзначыў, што дзякуючы асабістым намаганням лідараў Беларусі і Кітая адносіны дзвюх дзяржаў уступаюць у новы перыяд усебаковага стратэгічнага партнёрства. Гэта, у прыватнасці, замацавана ў сумеснай дэкларацыі, падпісанай летам 2013 года Прэзідэнтам Беларусі і Старшынёй КНР. "Спрыяльныя рабочыя сувязі і глыбокая асабістая дружба Прэзідэнта Беларусі і Старшыні КНР адыгрываюць вельмі вялікую ролю ў дружалюбных адносінах паміж дзвюма краінамі", - лічыць Чэн Гапін.

Ён таксама падкрэсліў важнасць таго, што ўжо ў гэтым годзе на палях зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы адбылася дружалюбная размова і абмен меркаваннямі па паглыбленні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Сі Цзіньпінам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі