У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Кст 2016

Чайчыц: Сенатары маюць намер актывізаваць прававую работу па прыцягненні інвестыцый у Беларусь

Чайчыц: Сенатары маюць намер актывізаваць прававую работу па прыцягненні інвестыцый у Беларусь

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенатары маюць намер актывізаваць прававую работу па прыцягненні інвестыцый у Беларусь. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў (РКА), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання Віктар Чайчыц.

"Сёння для любой дзяржавы неабходны інвестыцыі. Вядзенне прававой работы па прыцягненні інвестыцый у Беларусь - адзін з відаў адвакацкай дзейнасці. Па маім назіранні, ні адзін з інвестараў не паедзе ў нашу рэспубліку, калі не будзе ўпэўнены ў прававой абароненасці", - сказаў Віктар Чайчыц.

Паводле слоў старшыні РКА, замежныя калегі адзначаюць, што многія інвестары не ў поўным аб'ёме ведаюць перавагі супрацоўніцтва з Беларуссю ў параўнанні з іншымі краінамі. Інвестары не заўсёды ўлічваюць перавагі нашага геапалітычнага становішча, знаходжанне рэспублікі ў Еўразійскім эканамічным саюзе сумесна з Расіяй, Казахстанам, Арменіяй і Кыргызстанам. Многія інвестары не ведаюць і не ўлічваюць асаблівасці беларускага заканадаўства. Такім чынам, прававой рабоце па прыцягненні інвестыцый у краіну неабходна ўдзяляць больш увагі.

Сярод іншых мэт работы ў Савеце Рэспублікі Віктар Чайчыц адзначае ўдасканаленне работы па прававым выхаванні грамадзян, што ў адпаведнасці з арт.5 закона "Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці" з'яўляецца важнейшай задачай адвакатуры. "У мяне ёсць усе падставы лічыць, што вельмі шмат правапарушэнняў, асабліва ў галіне падатковага, мытнага заканадаўства, учыняецца з-за няведання або недастатковага ведання грамадзянамі заканадаўства, сваіх правоў і абавязкаў. А няведанне закона, як вядома, не вызваляе ад адказнасці, але вельмі сур'ёзна ўскладняе жыццё чалавека. І часта там, дзе чалавек мае права патрабаваць, ён просіць, але атрымлівае адмову, а часам, не разумеючы, што акрамя правоў ёсць яшчэ і абавязкі, грамадзянін ператвараецца ў прафесійнага скаржніка, чым стварае праблемы многім людзям і адцягвае ўвагу чыноўнікаў ад сур'ёзных дзяржаўных спраў", - лічыць сенатар.

Прававое выхаванне грамадзян разглядаецца як неабходная ўмова для развіцця эканомікі, малога і сярэдняга бізнесу. Сёння вельмі важна ведаць міжнароднае і айчыннае права і выкарыстоўваць гэтыя веды пры заключэнні дагавораў паміж суб'ектамі гаспадарання як унутры краіны, так і з нерэзідэнтамі Беларусі. "Лічу важным аказваць усім зацікаўленым дастойнае юрыдычнае суправаджэнне, своечасова знаёміць са змяненнямі заканадаўства, мінімізаваць судовыя спрэчкі, больш шырока ўкараняць медыяцыю. Перакананы, што перш, чым спрачацца па грамадзянскіх справах і прыцягваць да адказнасці па адміністрацыйных і крымінальных, трэба зрабіць усё магчымае, каб прымірыць удзельнікаў канфлікту, навучыць і зацікавіць жыць у адпаведнасці з законам, трэба паказаць грамадзянам, што жыць строга ў адпаведнасці з законам намнога выгадней і з матэрыяльнага, і з маральнага пункту гледжання", - сказаў Віктар Чайчыц.

У цэлым сенатар упэўнены, што большасць прынятых законаў адпавядаюць патрабаванням грамадства. Аднак жыццё не стаіць на месцы і пастаянна ўносіць свае карэктывы, таму вельмі важна атрымліваць інфармацыю з месц, ад правапрымяняльнікаў, грамадзян і своечасова ўносіць адпаведныя прапановы па ўдасканаленні заканадаўства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс