У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Врс 2016

Бузоўскі: Спорт у Беларусі мае значна большае значэнне, чым у іншых краінах

Бузоўскі: Спорт у Беларусі мае значна большае значэнне, чым у іншых краінах

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спорт у Беларусі мае значна большае значэнне, чым у іншых краінах. Такі пункт гледжання выказаў сёння на сумесным пасяджэнні калегіі Мінспорту і НАК па падвядзенні вынікаў выступлення беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Ігара Бузоўскага, вынікі неабходна разглядаць з пункту гледжання таго, колькі ўклала дзяржава ў падрыхтоўку да Гульняў і якія вынікі выступлення айчынных атлетаў. "На Алімпіядзе беларускай камандай заваявана 9 медалёў, яна заняла 30-е месца ў агульным заліку па колькасці і 40-е месца па якасці ўзнагарод. Аналіз выступлення атлетаў, вядома, пакідае шмат пытанняў: па інтэнсіўнасці працы, закладзенай матэрыяльна-тэхнічнай базе на наступны алімпійскі цыкл, выбудаванай сістэме спартшкол. Хацелася б больш канкрэтных прапаноў. Многія тэмы закраналіся ў ходзе пасяджэння, але неабходна ўносіць больш эфектыўныя змяненні ў падрыхтоўку атлетаў", - сказаў Ігар Бузоўскі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта дадаў, што асобныя федэрацыі і спартсмены пайшлі ў празмерную камерцыялізацыю спорту, які павінен суправаджацца сур'ёзным менеджментам, але фінансавыя інтарэсы не павінны ўплываць на дзяржаўныя задачы.

Бузоўскі: Спорт у Беларусі мае значна большае значэнне, чым у іншых краінахУ вывады, якія былі зроблены на сумесным пасяджэнні Мінспорту і НАК, неабходна прыўнесці шмат новага. "Правільна заўважыў у сваім выступленні першы віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў, што многія пытанні, якія сёння закраналіся, абмяркоўваліся раней, але да гэтага часу не вырашаны", - падкрэсліў Ігар Бузоўскі.

На калегіі дзвюх спартыўных ведамстваў вынікі выступлення алімпійскай зборнай Беларусі на летняй Алімпіядзе ў Рыа прызнаны здавальняючымі. У бліжэйшы час пачне сваю дзейнасць рабочая група, створаная па даручэнні кіраўніка дзяржавы, якая дэталёва вывучыць стан справы ў галіне фізічнай культуры і спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс