VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Май 2015

Бусько: Кітай у якасці стратэгічнага партнёра важны для Беларусі

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай у якасці стратэгічнага партнёра важны для Беларусі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах Віталь Бусько напярэдадні дзяржаўнага візіту Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь.

"У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт асабліва адзначыў нашы адносіны з Кітаем. Для Беларусі мець у якасці стратэгічнага партнёра вялікую краіну Кітай (пакуль ён з'яўляецца другой эканомікай свету, але, думаю, стане і першай эканомікай) - гэта, сапраўды, вельмі важна. Паміж нашымі краінамі заключана вялікая колькасць пагадненняў, ствараецца Кітайска-беларускі парк "Вялікі камень". Ён стане новым этапам у двухбаковым супрацоўніцтве і дасць магчымасць на базе нашай высокаінтэлектуальнай вытворчасці ствараць прадукцыю з дапамогай кітайскага капіталу і прадаваць яе ў Еўропу", - адзначыў Віталь Бусько.

Ён выказаў упэўненасць, што ў час візіту Старшыні КНР будзе падпісаны шэраг новых пагадненняў, якія будуць датычыцца стратэгічнага партнёрства, эканамічнага супрацоўніцтва. "У новых рэаліях палітычнай абстаноўкі, думаю, розныя пытанні знойдуць сваё месца ў абмеркаванні паміж нашымі лідарамі. Сітуацыя напружаная, ёсць эканамічныя праблемы, і Кітай у гэтым плане можа стаць для нас добрай падтрымкай для выхаду з існуючай сітуацыі", - упэўнены парламентарый.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін наведае Беларусь з дзяржаўным візітам 10-12 мая. Ён наведае Мінск па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Як адзначыў раней намеснік міністра замежных спраў Кітая Чэн Гапін, у Мінску Старшыня КНР і Прэзідэнт Беларусі абмяняюцца меркаваннямі па пытаннях міжнароднага, а таксама двухбаковага парадку дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход