Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Стд 2022

Бугроў: у нас ёсць магчымасць унесці прапановы для вызначэння далейшага лёсу краіны

Бугроў: у нас ёсць магчымасць унесці прапановы для вызначэння далейшага лёсу краіны
Фота з архiва

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадства гатова агучваць дзяржаве і ўладзе свае прапановы па абнаўленні Канстытуцыі. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў на сустрэчы з калектывам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, арганізаванай для абмеркавання змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канстытуцыя - фундамент дзяржаўнасці. З усёй рэспублікі ад народа паступіла каля 7 тыс. зваротаў для ўнясення змяненняў у гэты дакумент. Зыходзячы з праяўленай грамадзянамі цікавасці да Асноўнага закона, можна з упэўненасцю гаварыць: наша грамадства гатова да таго, каб вылучаць дзяржаве і ўладзе свае прапановы па ўдасканаленні Канстытуцыі. І гэта правільна", - сказаў Андрэй Бугроў, звяртаючыся да купалаўцаў.

Паводле яго слоў, у беларусаў ёсць добрая магчымасць агучыць свае прапановы для вызначэння далейшага лёсу краіны. "Згодна з Асноўным законам, улада належыць народу, які праз сваіх прадстаўнікоў з'яўляецца крыніцай улады ў нашай краіне. Канстытуцыя пісалася ў 1994 годзе, змяняецца свет, людзі, тэрміналогія. Мы жывём у эпахальны час. У кожнага з нас ёсць магчымасць унесці змяненні, каб вызначыць, як беларусы будуць жыць не толькі сёння, але і праз дзясяткі гадоў", - звярнуў увагу Андрэй Бугроў.

Як адзначыў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, у новай рэдакцыі чарговы раз замацоўваецца, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца суверэннай, незалежнай дзяржавай, падкрэсліваецца сацыяльная накіраванасць палітыкі краіны. Акрамя таго, узмоцнена ўвага да захавання гісторыка-культурнай, духоўнай спадчыны і іншых нацыянальных каштоўнасцей. Пад аховай дзяржавы таксама знаходзіцца шлюб як саюз жанчыны і мужчыны, сям'я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі