Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Лют 2018

Бондар: установам культуры трэба навучыцца зарабляць

Бондар: установам культуры трэба навучыцца зарабляць

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Установам культуры трэба навучыцца зарабляць. Такую задачу паставіў на калегіі Міністэрства культуры Беларусі па выніках работы ў 2017 годзе кіраўнік ведамства Юрый Бондар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аб'ём бюджэтных сродкаў на ўтрыманне і развіццё сферы культуры ў 2017 годзе склаў Br425,2 млн, або 0,41 працэнта ад ВУП, што на 0,01 працэнта больш, чым у 2016 годзе. Расходы на культуру з разліку на аднаго жыхара ў сярэднім па рэспубліцы пры ўстаноўленым нарматыве 1,3 базавай велічыні склалі 1,7 базавай велічыні.

Сродкі, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці арганізацый сферы культуры ў мінулым годзе, склалі Br147,6 млн, што на 10,2 працэнта больш, чым у 2016 годзе. Тэмп росту пазабюджэтных даходаў забяспечылі ўсе вобласці, сказаў міністр.

Тым не менш гэта не падстава для самазаспакаення, лічыць Юрый Бондар. "Сфера культуры пакуль так і не навучылася зарабляць, а яе развіццё ў вялікай ступені залежыць ад асігнаванняў з дзяржаўнага бюджэту. Работа нашых арганізацый арыентавана ў асноўным на даволі вузкі ўнутраны рынак. Рост даходаў у сферы культуры значна адстае ад росту, напрыклад, турыстычнага рынку, але ж гэта ўзаемазвязаныя галіны. Нават увядзенне бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 дзяржаў не стала падставай для пераарыентацыі дзейнасці ўстаноў культуры з улікам пашырэння патоку замежных турыстаў", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, у многіх арганізацыях культуры адсутнічаюць простыя, але эфектыўныя інструменты прыцягнення гледачоў і наведвальнікаў - "жывыя" сайты з перакладам на некалькі замежных моў, не забяспечана прысутнасць у сацыяльных сетках.

Доля пазабюджэтных сродкаў у агульным аб'ёме фінансавання арганізацый сферы культуры ў мінулым годзе павялічылася вельмі нязначна і склала 20,9 працэнта (у 2016 годзе - 20,4 працэнта).

За мінулы год прыцягнута на 4 працэнты больш спонсарскай дапамогі - Br6,42 млн, у 2016 годзе - Br6,17 млн. Разам з тым эфектыўна працуюць са спонсарамі адзінкавыя ўстановы: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Вялікі тэатр, Нацыянальны мастацкі музей.

Міністр адзначыў, што за 2017 год прагназуецца аб'ём экспарту паслуг у суме $4,6 млн (рост на 5,5 працэнта). Найбольшы аб'ём экспарту паслуг забяспечаны ўстановамі адукацыі: у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў гэты паказчык наблізіўся да $2 млн, а гэта 52 працэнты ад агульнага экспарту ўсіх устаноў адукацыі сферы культуры. Яшчэ 20 працэнтаў дае Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. Астатнім арганізацыям неабходна праводзіць канкрэтныя маркетынгавыя даследаванні патэнцыяльных рынкаў экспарту паслуг, каб знайсці сваё месца, лічыць Юрый Бондар.

Міністр назваў асноўныя задачы на 2018 год у сферы эканомікі культуры: забеспячэнне росту пазабюджэтных (уласных) сродкаў арганізацый культуры не менш як на 6 працэнтаў да ўзроўню 2017 года; павелічэнне аб'ёму экспарту паслуг; забеспячэнне росту заработнай платы за кошт нарошчвання даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці, аптымізацыі структуры і колькасці работнікаў; актывізацыя работы па прыцягненні спонсарскай дапамогі ў сферу культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі