Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Feb 2018

Бондар: турызм можа стаць крыніцай развіцця культурнага патэнцыялу краіны

Бондар: турызм можа стаць крыніцай развіцця культурнага патэнцыялу краіны

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турызм можа стаць крыніцай развіцця культурнага патэнцыялу краіны. Такое меркаванне выказаў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, у пытанні выкарыстання турыстычнага патэнцыялу гістарычных культурных мясцін ёсць нямала прабелаў. І тут трэба арыентавацца на суседзяў з Еўропы, дзе культурны турызм - істотная крыніца даходаў і крыніца развіцця культурнага патэнцыялу краіны. Юрый Бондар расказаў, што з Міністэрствам спорту і турызму ўжо вяліся перагаворы па праграме сумесных дзеянняў. У 2017 годзе Мінкультуры накіравала прапанову аб уключэнні ў Дзяржаўны кадастр турыстычных рэсурсаў 13 значных аб'ектаў, размешчаных у раёнах, у тым ліку філіял "Мікалаеўшчына" літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, які аб'ядноўвае чатыры сядзібы: Смольня, Акінчыцы, Альбуць і Ласток Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Плануецца таксама сканцэнтравацца на стварэнні кластараў.

Разам з тым, лічыць міністр, нельга сцвярджаць, што турыстычны патэнцыял аб'ектаў спадчыны не выкарыстоўваецца. Трапіць у музеі, комплексы, замкі можа любы жадаючы, і штогадовае павелічэнне колькасці турыстаў сведчыць аб узрастаючай цікавасці да культурнай спадчыны. Недапрацоўкі з лагістыкай і транспартным забеспячэннем ёсць, і гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца з профільным міністэрствам і мясцовымі органамі, сказаў Юрый Бондар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі