Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Mar 2015

Більт: Еўропа ацаніла намаганні Беларусі па вырашэнні ўкраінскага крызісу

Більт: Еўропа ацаніла намаганні Беларусі па вырашэнні ўкраінскага крызісу

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўропа ацаніла намаганні Беларусі па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам дырэктар Цэнтра еўрапейскіх рэформ Карл Більт, які раней займаў пасады прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў Швецыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ацанілі намаганні Беларусі па падтрымцы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Гэта было гэтак жа, як і ў выпадку з Грузіяй, калі мы ўспомнім 2008 год. Гэта намаганні па пошуку вырашэння крызісу менавіта на аснове павагі да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны", - сказаў Більт.

Адказваючы на пытанні наконт далейшага развіцця адносін паміж ЕС і Беларуссю, ён адзначыў: "Прычына, па якой мы прыехалі сюды, - наша жаданне больш выразна ўбачыць курс Беларусі ў цяперашняй цяжкай сітуацыі ў Еўропе. Як Беларусь глядзіць на гэта, у якім напрамку яна збіраецца рухацца ва ўмовах інтэграцыі? Што на самай справе азначае ЕАЭС? Які патэнцыял узаемадзеяння з ЕС?"

Карл Більт прыняў сёння ўдзел у сустрэчы дэлегацыі Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах з беларускімі парламентарыямі. У дэлегацыю ўваходзяць журналісты, эксперты і прадстаўнікі афіцыйных структур з Вялікабрытаніі, Бельгіі, Балгарыі, Эстоніі, Францыі, Швецыі, Нарвегіі і Славакіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі