Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Май 2023

Бельскі: Беларусь з'яўляецца найбольш паслядоўным прыхільнікам рэалізацыі МУР

Бельскі: Беларусь з'яўляецца найбольш паслядоўным прыхільнікам рэалізацыі МУР
Фота з архiва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца найбольш паслядоўным прыхільнікам рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця, заявіў намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Валерый Бельскі, каменціруючы запрашэнне ў адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша прыняць удзел у саміце па МУР у верасні 2023 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"ААН як універсальная пляцоўка, якая забяспечвае фарміраванне некаторых асноўных правіл суіснавання дзяржаў і народаў, даволі доўгі час займаецца выпрацоўкай мэтавых арыенціраў нашага глабальнага развіцця, - адзначыў Валерый Бельскі. - У 2000 годзе былі прыняты мэты тысячагоддзя. Не ўсе заяўленыя паказчыкі былі выкананы, а па некаторых, напрыклад, што датычацца пытанняў беднасці, сітуацыя ў свеце нават пагоршылася. Аднак вопыт кансалідацыі намаганняў па дасягненні глабальных задач быў паспяховы. У выніку ў 2015 годзе пасля доўгай кансультацыі, у якой актыўны ўдзел прымала Рэспубліка Беларусь, былі прыняты Мэты ўстойлівага развіцця "Парадку дня - 2030".

У саміце, прысвечаным прыняццю мэт, удзельнічалі кіраўнікі дзяржаў. "Выступаў у тым ліку і Аляксандр Лукашэнка, - падкрэсліў нацыянальны каардынатар. - Беларусь з'яўляецца найбольш паслядоўным прыхільнікам рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця. Створана нацыянальная архітэктура забеспячэння ўстойлівага развіцця. Глабальныя мэты інкарпараваны ў нацыянальныя дакументы. Гэта работа знаходзіцца на пастаянным кантролі. Створаны Савет па ўстойлівым развіцці, ёсць нацыянальныя каардынаты па ўстойлівым развіцці. Сёння мы набылі ўнікальны вопыт, які можа быць выкарыстаны нашымі партнёрамі. Партнёрамі ў гэтым кантэксце трэба лічыць усе краіны і дзяржавы. Зямля не такі вялікі прадмет касмічнай матэрыі, што мы можам сябе неяк паводзіць дэвіянтна і разлічваць, што безадказнае існаванне можа забяспечыць нам прадаўжэнне цывілізацыі і камфортнае існаванне. Таму мы павінны аб'ядноўвацца. І кіраўнік дзяржавы ў адказе Гутэрышу падкрэсліў важнасць мірнага суіснавання народаў, дасягненне міру як асновы для ўсіх Мэт устойлівага развіцця".

Вопыт Беларусі ўнікальны. "У дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі ўдзельнічае і грамадзянская супольнасць, і парламентарыі, і органы дзяржаўнага кіравання. У рабоце Савета па ўстойлівым развіцці ўдзельнічаюць 38 міністэрстваў і ведамстваў. Створаны каардынацыйныя групы па розных напрамках. Ёсць інстытут маладых паслоў Мэт устойлівага развіцця. Праводзіцца вялікая работа ў тым ліку парламентам, - адзначыў Валерый Бельскі. - 55-е пасяджэнне МПА СНД было прысвечана пытанням, што складаюць базу ўстойлівага развіцця. У прыватнасці, экалагічным пытанням. Наталля Качанава выступіла і падзялілася вопытам Беларусі ў пытаннях экалагічнай устойлівасці, бытавых адходаў. 3 мая адбылося пасяджэнне экспертна-кансультатыўнага савета пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай, на якім быў разгледжаны ход выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў гэтай сферы. Мы шмат робім і можам многае паказаць свету".

Валерый Бельскі спыніўся на новых акцэнтах будучага парадку дня Мэт устойлівага развіцця. "Вельмі важны пытанні, якія датычацца лічбавізацыі. Мы сёння гаворым аб небяспецы штучнага інтэлекту, кібермахлярстве, страце персанальных даных у сувязі з шырокім развіццём лічбавых сэрвісаў. Гэтыя з'явы патрабуюць глабальнай ацэнкі і глабальных падыходаў. Мы гатовы ўдзельнічаць у гэтым працэсе на дастойным узроўні", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі