Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Jun 2015

Белякоў: У Беларусі створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі моладзi

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі моладзі. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА 28 чэрвеня першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Андрэй Белякоў.

"У нас у краіне створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу моладзі ва ўсіх сферах - пачынаючы ад магчымасці якаснага навучання і заканчваючы вольным часам. Ёсць вялізная колькасць прыкладаў таго, як моладзь можа сябе прафесійна і творча рэалізаваць. Але трэба працаваць. Таму што без працы нельга нічога дабіцца ні ў адной краіне свету", - сказаў Андрэй Белякоў.

Паводле слоў першага сакратара, сёння маладыя беларусы ў сферы ІТ-тэхналогій на сусветным узроўні зарэкамендавалі сябе як вельмі адукаваныя спецыялісты. Аб гэтым сведчыць зацікаўленасць Парка высокіх тэхналогій у інавацыйных распрацоўках удзельнікаў праекта "100 ідэй для Беларусі". Андрэй Белякоў таксама адзначыў, што дзякуючы дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы юнакі і дзяўчаты могуць праявіць сябе і ў іншых галінах: навуцы, спорце, культуры.

БРСМ сёння ажыццяўляе мноства праектаў, накіраваных на падтрымку моладзі. Сярод важных напрамкаў - рух студэнціх атрадаў, які дазваляе не толькі зарабіць. Студатрады, паводле слоў Андрэя Белякова, загартоўваюць характар, выяўляюць лідараў, якія потым прыходзяць ужо на іншыя кіруючыя пасады і з гонарам спраўляюцца з абавязкамі. Таксама развіты валанцёрскі рух "Добрае сэрца". "Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем бязвыплатна дапамагаюць тым, хто мае патрэбу ў дапамозе, добраўпарадкоўваюць свае населеныя пункты, таму што разумеюць, што гэта ў першую чаргу трэба ім самім, краіне і людзям, якія тут жывуць", - сказаў першы сакратар.

Сёння ў БРСМ налічваецца амаль 500 тыс. маладых беларусаў ва ўзросце ад 14 да 31 года.

Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. Андрэй Белякоў павіншаваў усіх маладых людзей з гэтым святам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі