Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Лют 2016

Беларусь заклікае ПРААН больш супрацоўнічаць з рэгіянальнымі эканамічнымі інтэграцыйнымі структурамі

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларусі на пасяджэнні высокага ўзроўню, прысвечаным 50-годдзю Праграмы развіцця ААН, заклікала яе ўдзяляць большую ўвагу супрацоўніцтву з рэгіянальнымі эканамічнымі інтэграцыйнымі структурамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

У святле ўзрастання эканамічных інтэграцыйных працэсаў Беларусь выказала ўпэўненасць, што беларуская ініцыятыва "інтэграцыя інтэграцый" стане прыкладам узаемавыгаднага і раўнапраўнага супрацоўніцтва ў еўразійскім рэгіёне. "Дэлегацыя Беларусі ў сувязі з гэтым заклікала ПРААН удзяляць большую ўвагу супрацоўніцтву з рэгіянальнымі эканамічнымі інтэграцыйнымі структурамі і садзейнічаць дыялогу паміж імі", - адзначылі ў прэс-службе.

У звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства дэлегацыя Беларусі адзначыла, што ПРААН адыгрывае ключавую ролю ў каардынацыі дзейнасці сістэмы развіцця ААН, і асвятліла найбольш значныя сумесныя дасягненні і напрамкі супрацоўніцтва ПРААН і Беларусі. Сярод іх - каардынацыя міжнароднага ўзаемадзеяння па Чарнобылі.

Асаблівая ўвага ў заяве ўдзелена неабходнасці ўліку спецыфічных праблем краін з сярэднім узроўнем даходу, без вырашэння якіх немагчыма дасягнуць мэт устойлівага развіцця, падкрэслілі ў прэс-службе МЗС. Тут растлумачылі, што краіны з сярэднім узроўнем даходу, дзе пражывае больш як палавіна насельніцтва планеты, - адзіная значная катэгорыя краін - членаў ААН, якая не ахоплена сістэмнай дзейнасцю арганізацыі і не мае каардынаванага механізма садзейнічання.

Пасяджэнне да 50-годдзя ПРААН адбылося 24 лютага ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі