Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Лют 2019

Беларусь заклікае паскорыць устараненне бар'ераў ва ўзаемным гандлі паміж краінамі ЕАЭС

Беларусь заклікае паскорыць устараненне бар'ераў ва ўзаемным гандлі паміж краінамі ЕАЭС

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікае паскорыць устараненне ў Еўразійскім эканамічным саюзе бар'ераў ва ўзаемным гандлі, а таксама выступае супраць прыняцця ў краінах саюза аднабаковых рэгулятыўных рашэнняў, якія ўносяць дысбаланс у эканамічнае развіццё ЕАЭС. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"У 2018 годзе (за 9 месяцаў) аб'ёмы ўзаемнага гандлю паміж нашымі краінамі павялічыліся амаль на 12 працэнтаў, але пры гэтым гандаль з трэцімі краінамі вырас на 21,4 працэнта. У 2017 годзе была іншая прапорцыя: рост узаемнага гандлю на 27,4 працэнта, знешняга гандлю - на 24,5 працэнта. У чым прычына? Думаю, не ў апошнюю чаргу ў тым, што, нягледзячы на рашэнні кіраўнікоў урадаў і зацверджаны план мерапрыемстваў па ўстараненні выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку на 2018-2019 гады, колькасць бар'ераў ва ўзаемным гандлі ў 2018 годзе вырасла. Відавочна, што гэта праблема павінна быць у фокусе ўвагі і разглядацца на бліжэйшых пасяджэннях Савета ЕЭК", - лічыць Сяргей Румас.

Ён адзначыў, што Беларусь падтрымлівае заснаванне фармату нарад кіраўнікоў міністэрстваў эканомікі дзяржаў ЕАЭС для выпрацоўкі рэкамендацый па павышэнні макраэканамічнай устойлівасці эканомік краін саюза. Сяргей Румас лічыць, што такія сустрэчы павінны садзейнічаць прадухіленню прыняцця ў краінах аднабаковых рэгулятыўных рашэнняў, якія ўносяць сур'ёзны дысбаланс у эканамічнае развіццё ЕАЭС і ставяць пад сумнененне лёс сумеснага праекта па фарміраванні рэальнага эканамічнага саюза.

"Еўразійскаму эканамічнаму саюзу хутка споўніцца пяць гадоў. Саюз адбыўся і развіваецца. Але ўсё ж мы яшчэ далёкія ад дасягнення стратэгічных мэт нашага інтэграцыйнага аб'яднання. Трэба правесці крытычны аналіз вынікаў першага пяцігоддзя існавання ЕАЭС, каб да наступнай пяцігодкі падысці з тым разуменнем, што 2025 год - гэта крайні тэрмін стварэння ўсёабдымнага эканамічнага саюза. Выключэнняў яшчэ шмат, і самі сабой яны не знікнуць. Нам трэба мабілізавацца і карпатліва, без скочвання назад, умацоўваць і развіваць нашу еўразійскую інтэграцыю", - сказаў Сяргей Румас.

Кіраўнік беларускага ўрада выказаў упэўненасць, што ўжо ў бліжэйшы час дзяржавы - члены ЕАЭС пачнуць рэалізацыю першых сумесных праектаў у сферы дыгіталізацыі. Будуць узгоднены, апрабаваны і адточаны механізмы адбору і падрыхтоўкі праектаў, разліку сацыяльна-эканамічнай выгады ад іх рэалізацыі, вызначаны крыніцы фінансавання, размеркаваны ролі і адказнасць усіх удзельнікаў - нацыянальных урадаў, органаў ЕАЭС, кампаній і грамадскіх арганізацый.

Паводле яго слоў, укараненне электроннага дакументаабароту, прынцыпу аднаго электроннага акна, забеспячэнне прасочвальнасці тавараў, выкарыстанне іншых інфармацыйных тэхналогій у многіх сферах эканомікі і жыцця - важныя крокі на шляху да ўмацавання глабальнай канкурэнтаздольнасці. "Але, нацэльваючыся на сумесныя маштабныя лічбавыя праекты, нельга забываць аб дэталях. Такіх як узаемнае прызнанне электроннага лічбавага подпісу, без якога эфектыўная інтэграцыя нашых інфармацыйных сістэм наўрад ці магчыма", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Беларусь выступае за развіццё праектнай дзейнасці ЕАЭС і ў рэальным сектары эканомікі: прамысловасці, энергетыцы, транспарце, іншых сферах. "Абапіраючыся на сумесныя праекты, нацыянальныя ўрады хутчэй прыйдуць да ўспрымання ЕАЭС як сапраўды агульнага рынку, што дасць магчымасць выйсці на фарміраванне адзіных галіновых палітык, устараненне прабелаў і выключэнняў у праве саюза і бар'ераў у гандлі", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Чарговае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў Ерэване.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі