Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Nov 2018

Беларусь заклікае краіны СНД уключыць раздзел аб інвестыцыях у пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі

Беларусь заклікае краіны СНД уключыць раздзел аб інвестыцыях у пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі

2 лістапада, Астана /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікае краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў уключыць раздзел аб інвестыцыях у пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, павінен канстатаваць, што на экспертным узроўні работа фактычна зайшла ў тупік з-за рознагалоссяў аб мэтазгоднасці ўключэння ў праект пагаднення главы "Інвестыцыі". Відавочна, што інвестыцыйная дзейнасць не можа разглядацца як нейкая самамэта, гэта неад'емная частка любога эканамічнага працэсу", - адзначыў Сяргей Румас.

У гэтым выпадку інвестыцыі выступаюць у якасці інструмента па пашырэнні паслуг. "Таму раздзел "Інвестыцыі" - гэта ключавы элемент пагаднення, без якога ўся канструкцыя страчвае сэнс", - звярнуў увагу прэм'ер-міністр.

У сувязі з гэтым Сяргей Румас прапанаваў на ўзроўні кіраўнікоў урадаў прыняць прынцыповае рашэнне аб уключэнні ў праект пагаднення гэтага раздзела і рухацца далей. "Інакш вельмі хутка нам з вамі давядзецца прымаць іншае прынцыповае, але ўжо сумнае рашэнне - закрыць гэты перагаворны трэк", - заўважыў ён.

Паводле слоў Сяргея Румаса, Беларусь, разглядаючы СНД у якасці аднаго з важнейшых для сябе рэгіянальных аб'яднанняў, паслядоўна выступае за ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу Садружнасці, пашырэнне гандлёвых і вытворчых сувязей.

Такі падыход падмацоўваецца канкрэтнымі вынікамі: за сем месяцаў бягучага года вартасны аб'ём узаемнага гандлю павялічыўся ў параўнанні з папярэднім годам на 15 працэнтаў ($102 млрд). Прыкладна ў такім жа памеры выраслі аб'ёмы экспарту і імпарту (на 14,9 працэнта і на 15,1 працэнта адпаведна). "Думаю, што замацаванню гэтай пазітыўнай дынамікі будзе садзейнічаць прадаўжэнне выбранага намі курсу на далейшае паляпшэнне ўмоў доступу вырабляемых у краінах СНД тавараў і паслуг на агульны рэгіянальны рынак", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада. Сур'ёзную дынаміку гандлю ў СНД здольны надаць сектар паслуг, але гэта немагчыма без прагрэсу па пагадненні аб свабодным гандлі паслугамі, дадаў Сяргей Румас.

На працягу апошніх гадоў прыярытэтам заставалася рэалізацыя рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў аб адаптацыі СНД да сучасных рэалій. "Многае ўжо зроблена, але дынаміка сусветных працэсаў такая, што нельга спачываць на лаўрах, неабходна і далей імкнуцца да таго, каб Садружнасць стала больш моцнай і прывабнай для дзяржаў-удзельніц", - рэзюмаваў Сяргей Румас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі