Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Oct 2018

Беларусь выступае за актыўнае развіццё эканамічнага ўзаемадзеяння ва "Усходнім партнёрстве"

Беларусь выступае за актыўнае развіццё эканамічнага ўзаемадзеяння ва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны "Усходняга партнёрства" павінны больш увагі ўдзяляць эканамічнаму ўзаемадзеянню. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў дыпламата, на праведзенай 15 кастрычніка ў Люксембургу сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза і "Усходняга партнёрства" абмяркоўвалася ў тым ліку і эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Бакі канстатавалі, што ім удалося выпрацаваць пэўную праграму ўзаемадзеяння ў гэтай сферы.

"Мы звярнулі на гэта асаблівую ўвагу, падкрэсліўшы, што так, ёсць пэўныя зрухі, але рэальнага прагрэсу, які быў бы прыкметны нашым звычайным людзям, няма, таму давайце больш увагі ўдзяляць менавіта тым праграмам, якія будуць накіраваны на павышэнне дабрабыту нашых народаў, эканамічнае развіццё. Эканоміка павінна быць у аснове асноў. Аб гэтым мы адназначна сказалі", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што ў наступным годзе ініцыятыве "Усходняе партнёрства" споўніцца дзесяць гадоў, і за гэты час краінам шмат чаго ўдалося дасягнуць. "Як бы хто ні хацеў, гэта ініцыятыва не ператварылася ў нейкую канфрантацыйную канцэпцыю, накіраваную супраць трэціх дзяржаў. І мы на закрытым пасяджэнні чарговы раз падкрэслілі, што ініцыятыва павінна мець неканфрантацыйны характар, яна павінна быць накіравана на збліжэнне, аб'яднанне", - дадаў кіраўнік беларускага МЗС.

Уладзімір Макей правёў у Люксембургу шэраг перагавораў. На іх у тым ліку абмяркоўваліся магчымыя візіты Прэзідэнта Беларусі ў краіны ЕС. "Ёсць рэчы, на якія мы глядзім вельмі ўважліва: якая тэматыка візіту, ці будзе канкрэтная карысць або аддача ад таго ці іншага візіту. Прапановы дакладваюцца Прэзідэнту. Пазіцыя кіраўніка беларускай дзяржавы заўсёды заключаецца ў тым, што няма сэнсу ажыццяўляць візіт дзеля візіту. Візіт павінен прынесці канкрэтныя дывідэнды, рэзультаты для краіны і народа. І гэтыя рэзультаты павінны быць адчувальныя і значныя", - падкрэсліў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі