Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Жнв 2014

Беларусь у пытанні транзіту тавараў з Захаду на расійскую тэрыторыю прытрымліваецца дамоўленасцей з Пуціным

Беларусь у пытанні транзіту тавараў з Захаду на расійскую тэрыторыю прытрымліваецца дамоўленасцей з Пуціным

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у пытанні транзіту тавараў з Захаду на расійскую тэрыторыю прытрымліваецца дамоўленасцей з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы абмяркоўвалася пытанне транзіту з іншых краін праз Беларусь тавараў на расійскую тэрыторыю. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь прытрымліваецца ў гэтым пытанні дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенай нядаўна тэлефоннай размовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. У прыватнасці, Уладзімір Пуцін праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб эканамічных мерах, прынятых Расіяй адносна шэрага катэгорый прадукцыі, імпартуемай з краін, якія ўвялі санкцыі ў адносінах да расійскіх арганізацый і грамадзян.

"З Прэзідэнтам Расіі мы вялі размову аб абароне, як ён сказаў, расійскага рынку, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта значыць, мы павінны выканаць свае абавязацельствы па абароне саюзнага рынку (у нас адзіная мытня ў мытнай прасторы) у частцы транзіту грузаў з Захаду праз Беларусь на расійскую тэрыторыю. Калі Расія закрыла свой рынак для пэўных тавараў, то мы гэтыя тавары транзітам праз Беларусь у Расію прапускаць не павінны".

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што даў адпаведныя распараджэнні мытным органам. Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што беларускі бок дзейнічае разумна, у нармальным ключы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі