Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Снж 2013

Беларусь цесна супрацоўнічае з МАГАТЭ па пытаннях будаўніцтва АЭС

Беларусь цесна супрацоўнічае з МАГАТЭ па пытаннях будаўніцтва АЭС

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліка Беларусь цесна супрацоўнічае з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі, прычым не толькі ў плане будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Беларусі Васіль Палюховіч сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Што датычыцца ўзвядзення Беларускай АЭС, то Мінэнерга мае тэхнічны праект супрацоўніцтва з МАГАТЭ па падрыхтоўцы кадраў. Калі гаварыць аб місіях, то нядаўняя была ў чэрвені мінулага года. Яна ацэньвала інфраструктуру Беларусі ў частцы гатоўнасці да будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Місія адзначыла, што наша інфраструктура даволі добра падрыхтавана да будаўніцтва АЭС, дала высокую ацэнку нашай гатоўнасці. Разам з тым былі выказаны некаторыя рэкамендацыі і адзначаны шэраг так званых станоўчых практык, якія можна рэкамендаваць іншым краінам, зыходзячы з нашага вопыту", - адзначыў Васіль Палюховіч.

Паводле яго слоў, у далейшым, па меры будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі, таксама будуць запланаваны місіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.

У місіі МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы нацыянальнай інфраструктуры ядзернай энергетыкі, што працавала ў Беларусі ў чэрвені 2012 года, прымалі ўдзел 14 экспертаў з розных краін свету, якія маюць вялікі вопыт работы ў галіне атамнай энергетыкі. Місія праводзілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі МАГАТЭ, распрацаванымі спецыяльна для краін, якія плануюць будаўніцтва першых АЭС.

У час работы экспертаў ацэньваліся 19 асноўных напрамкаў стварэння інфраструктуры ядзернай энергетыкі, такіх як ядзерная бяспека, фарміраванне неабходнай нарматыўнай прававой базы, выбар пляцоўкі для будаўніцтва АЭС, ахова навакольнага асяроддзя, аварыйнае планаванне, абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі, падрыхтоўка кадраў для ядзернай энергетыкі.

Беларуская АЭС з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт будзе пабудавана на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Для яе будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006, які поўнасцю адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Увод у строй першага энергаблока намечаны на 2018 год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі