Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Крс 2016

Беларусь разлічвае ўстанавіць трывалыя каналы камунікацыі з афрыканскімі партнёрамі

Беларусь разлічвае ўстанавіць трывалыя каналы камунікацыі з афрыканскімі партнёрамі

22 красавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ўстанавіць трывалыя каналы камунікацыі з афрыканскімі партнёрамі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы са старшынёй Камісіі Афрыканскага саюза Нкасазанай Дламіні-Зума, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прапануем абмеркаваць пытанні аб уключэнні нашай тэхнікі ў дзяржаўныя праграмныя праекты, якія рэалізуюцца ў Афрыцы і фінансуюцца па лініі дзяржаўных праграм развіцця і міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Мы разлічваем, што пры вашай падтрымцы і ўдзеле зможам устанавіць трывалыя каналы камунікацыі з афрыканскімі партнёрамі для пашырэння беларускага тэхналагічнага патэнцыялу на кантыненце", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Ён выказаў надзею, што візіт Нкасазаны Дламіні-Зума ў Мінск будзе плённым і паспяховым. "Мы ўпэўнены ў тым, што візіт закладзе неабходны фундамент для таго, каб супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Камісіяй Афрыканскага саюза, з тымі дзяржавамі, якія вы прадстаўляеце, развівалася на прынцыпах павагі і ўсебаковага партнёрства", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Беларусь разлічвае ўстанавіць трывалыя каналы камунікацыі з афрыканскімі партнёраміАндрэй Кабякоў падкрэсліў, што адносіны Беларусі з афрыканскімі дзяржавамі абапіраюцца на традыцыі дружбы, раўнапраўя і ўзаемапавагі. Беларусь высока ацэньвае ўзрастаючую ролю і ўплыў Камісіі Афрыканскага саюза не толькі ў Афрыцы, але і ва ўсім свеце.

"Мы салідарны з пазіцыяй Камісіі Афрыканскага саюза ў тым, што датычыцца непарыўнай сувязі паміж мірам, бяспекай і ўстойлівым развіццём. Тут Беларусь можа быць для вас вельмі карысным партнёрам, - канстатаваў прэм'ер-міністр. Паводле яго слоў, сумесная рэалізацыя буйных праектаў - гэта добрая магчымасць умацавання супрацоўніцтва. У якасці станоўчых прыкладаў ён прывёў паспяховую работу ў Егіпце і Алжыры сумесных прадпрыемстваў па зборцы трактароў МТЗ і аўтамабіляў МАЗ у Егіпце. "У прапрацоўцы ў нас такія важныя праекты, як адкрыццё зборачных вытворчасцей трактароў МТЗ у Нігерыі і Эфіопіі, аўтамабіляў МАЗ у ПАР і Гане", - расказаў Андрэй Кабякоў.

Беларусь разлічвае ўстанавіць трывалыя каналы камунікацыі з афрыканскімі партнёраміЁн адзначыў, што згодна з праграмамі па механізацыі сельскай гаспадаркі, якія рэалізуюцца ў Афрыцы, Беларусь пастаўляе тэхніку практычна ва ўсе афрыканскія рэгіёны. На афрыканскім рынку запатрабаваны беларускія кар'ерныя самазвалы, металапрадукцыя, калійныя ўгнаенні. "Мы гатовы нарошчваць пастаўкі да поўнага задавольвання патрэбнасці", - запэўніў Андрэй Кабякоў.

Старшыня беларускага ўрада падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў пастаўках у Афрыку камфартабельнай пасажырскай, камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі. "Чым, на наш погляд, могуць быць выгадны прапановы беларускага боку? Мы гатовы ў пакеце з таварнымі пастаўкамі прапаноўваць сучасныя фінансавыя механізмы і вельмі прывабныя ўмовы продажу беларускай тэхнікі. Гэта экспартнае крэдытаванне і пастаўкі тэхнікі на ўмовах міжнароднага лізінгу", - растлумачыў ён.

Беларусь разлічвае ўстанавіць трывалыя каналы камунікацыі з афрыканскімі партнёраміАсобным напрамкам супрацоўніцтва з'яўляецца адукацыя. Паводле слоў Андрэя Кабякова, Беларусь гатова забяспечыць падрыхтоўку кадраў, арганізаваць стажыроўкі па такіх спецыяльнасцях як сельская гаспадарка, інжынерыя, медыцына, ваенная справа.

Акрамя таго, перспектыўным з'яўляецца навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. У якасці стартавых праектаў Андрэй Кабякоў прапанаваў сферу тэхналогій апрацоўкі даных дыстанцыйнага зандзіравання зямлі. На яго думку, значным праектам можа стаць выкарыстанне шматфункцыянальных беспілотных авіяцыйных комплексаў, распрацаваных Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. "Прымяненне гэтых комплексаў дае магчымасць значна павысіць эфектыўнасць гэтых работ па ахове дзяржаўнай граніцы, правядзенні ваеннай разведкі, геафізічных даследаванняў і вытворча-экалагічнага маніторынгу", - сказаў ён.

Беларусь разлічвае ўстанавіць трывалыя каналы камунікацыі з афрыканскімі партнёраміПрэм'ер-міністр падкрэсліў, што ў цэлым Беларусь і краіны Афрыканскага саюза маюць шырокія перспектывы для сумеснай работы. "Прапаную Камісіі Афрыканскага саюза ва ўзаемадзеянні з пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Афрыканскім саюзе падрыхтаваць прапановы з пералікам канкрэтных праектаў, якія мы маглі б рэалізаваць сумесна. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам забяспечыць выхад нашых адносін на якасна новы ўзровень", - рэзюмаваў ён.

Нкасазана Дламіні-Зума падзякавала Андрэю Кабякову за сустрэчу. "Мы разглядаем Беларусь у якасці дружалюбнай краіны для Афрыканскага кантынента, сябра ў любое надвор'е - і ў сонца, і ў дождж", - сказала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі