VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Ліс 2016

Беларусь разлічвае на запуск у хуткім часе новых буйных інвестпраектаў з Францыяй

Беларусь разлічвае на запуск у хуткім часе новых буйных інвестпраектаў з Францыяй

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на запуск у хуткім часе новых буйных інвестпраектаў з Францыяй. Аб гэтым паведаміў журналістам пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка сёння ў час Беларуска-французскага міжрэгіянальнага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Паўла Латушкі, французскі бізнес пакуль марудна ўваходзіць на беларускі рынак. Таму цяпер варта сканцэнтравацца на інфармаванні бізнесу аб яго магчымасцях у Беларусі. Так, ужо ёсць дамоўленасць правесці работу з французскімі партнёрамі ў плане пазіцыянавання Беларусі для інвестараў з Францыі і Еўрасаюза ў цэлым. "Думаю, што такія крокі будуць садзейнічаць прыцягненню французскіх інвестыцый. Пакуль не магу агучыць некаторую інфармацыю, але, думаю, у бліжэйшы час мы пачнём шэраг даволі буйных інвестыцыйных праектаў з французскімі кампаніямі", - сказаў пасол.

Развіццё менавіта міжрэгіянальных кантактаў паміж Беларуссю і Францыяй з'яўляецца адным з прыярытэтаў работы беларускага пасольства ў Парыжы. За апошнія чатыры гады пасольства арганізавала 35 прэзентацый эканомікі і інвестыцыйных магчымасцей Беларусі.

Беларуска-французскi міжрэгіянальны бізнес-форумПавел Латушка звярнуў увагу, што ў форуме прымаюць удзел таксама прадстаўнікі іспанскага бізнесу, якія выказалі жаданне больш даведацца аб магчымасцях супрацоўніцтва з Беларуссю.

Беларуска-французскі міжрэгіянальны бізнес-форум праходзіць у Мінску 30 лістапада - 1 снежня. Мерапрыемства прысвечана 40-годдзю ўстанаўлення пабрацімскіх сувязей паміж Мінскам і Ліёнам. У форуме прымаюць удзел бізнесмены, зацікаўленыя ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, турызму і іншых. У час форуму пройдзе шэраг культурных, адукацыйных і гастранамічных мерапрыемстваў.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць пасольства Беларусі ў Францыі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход