VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Чэр 2017

Беларусь разлічвае на канструктыўны дыялог з Літвой адносна будаўніцтва БелАЭС

Беларусь разлічвае на канструктыўны дыялог з Літвой адносна будаўніцтва БелАЭС

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на прафесійны і канструктыўны дыялог з Літвой адносна будаўніцтва БелАЭС. Аб гэтым заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Зразумела, мы зацікаўлены ва ўстанаўленні нармальнага, рабочага ўзаемадзеяння і з Літвой. Спадзяёмся, што Вільнюс вернецца да фармату канструктыўнага і прафесійнага дыялогу", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Па запрашэнні МЗС 26 мая адбылася паездка замежных дыпламатаў на пляцоўку будаўніцтва БелАЭС. "Многія паслы скарысталіся гэтай магчымасцю, не толькі ўбачылі, як ідзе будаўніцтва, але і змаглі задаць пытанні непасрэдна кіраўніцтву Міністэрства энергетыкі. На жаль, літоўскія калегі не проста не прынялі наша запрашэнне, але ў той жа дзень арганізавалі сваё мерапрыемства для дыпкорпуса на граніцы", - пракаменціраваў прэс-сакратар МЗС.

Беларускі бок не абмяжоўваецца азнаямляльнымі візітамі на атамную станцыю, і транспарэнтнасць у гэтай сферы не з'яўляецца самамэтай. "Мы цесна супрацоўнічаем з МАГАТЭ, Еўрапейскай камісіяй, іншымі партнёрамі і максімальна выкарыстоўваем іх экспертны патэнцыял. Гэта робіцца для карысці самога праекта і забеспячэння бяспекі", - растлумачыў Дзмітрый Мірончык.

У пацвярджэнне Дзмітрый Мірончык прывёў некалькі прыкладаў. Так, вясной Беларусь паспяхова прайшла прадугледжаны Канвенцыяй аб ядзернай бяспецы агляд яе выканання. Быў апублікаваны нацыянальны даклад рэспублікі, таксама пытанні да яго і адказы на іх. "Больш таго, на сайце Дзяржатамнагляду апублікавана так званая канфідэнцыяльная справаздача краінавай групы па выніках разгляду беларускага даклада. Я не ўпэўнены, што літоўскія калегі, якія крытыкуюць нас за нетранспарэнтнасць, зрабілі тое ж самае са сваім дакладам па гэтай канвенцыі", - заўважыў прэс-сакратар МЗС.

Акрамя таго, Беларусь з'яўляецца адным з лідараў сярод дзяржаў - членаў МАГАТЭ па ліку праведзеных і запытаных місій агенцтва да пуску ў эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС. Толькі з кастрычніка 2016 года прыняты дзве сур'ёзныя місіі - па ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры і па ацэнцы праектавання пляцоўкі АЭС з улікам знешніх падзей (SEED). "Пры гэтым важна разумець, што місія МАГАТЭ - гэта паслуга дзяржавам - членам, а не мера даверу. Мы запрашаем місіі, каб атрымаць для сябе незалежную ацэнку, рэкамендацыі і выкарыстоўваць іх у рабоце, - звярнуў увагу прадстаўнік МЗС. - Публікаваць справаздачы тэхнічных місій МАГАТЭ неабавязкова, але мы і гэта робім".

Чакаецца, што справаздача студзеньскай місіі SEED будзе апублікавана на гэтым тыдні, дадаў прэс-сакратар.

Нарэшце, на БелАЭС праведзены шэраг стрэс-тэстаў, іх вынікі цяпер вывучае Дзяржатамнагляд. Паралельна Беларусь працуе з Еўракамісіяй над механізмам правядзення партнёрскай праверкі стрэс-тэстаў. "Мы і далей маем намер весці рэальную работу па забеспячэнні бяспекі Беларускай АЭС у адкрытым ключы", - падкрэсліў Дзмітрый Мірончык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход