У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Ліс 2015

Беларусь разлічвае давесці ўзровень партнёрства з Індыяй да стратэгічнага

Беларусь разлічвае давесці ўзровень партнёрства з Індыяй да стратэгічнага

27 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае давесці ўзровень партнёрства з Індыяй да стратэгічнага. Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з паслом Індыі ў Беларусі Панкаджам Саксена, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы традыцыйна разглядаем адносіны з Індыяй як важнейшы напрамак нашай знешняй палітыкі не толькі ў азіяцкім рэгіёне, але і ў сусветным маштабе. Мы высока цэнім існуючыя дружалюбныя сувязі паміж нашымі краінамі і шчыра імкнёмся развіваць. Мы спадзяёмся давесці ўзровень нашага партнёрства да стратэгічнага", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з паслом Індыі ў Беларусі Панкаджам СаксенаКіраўнік беларускага ўрада канстатаваў, што ў бягучым годзе адбыўся візіт Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы ў Беларусь, шэраг дасягнутых дамоўленасцей атрымаў далейшае развіццё. "Важным з'яўляецца рашэнне аб адкрыцці Індыяй крэдытнай лініі для фінансавання праектаў у Беларусі", - сказаў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, Беларусь першарадную ўвагу ўдзяляе развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. У 2014 годзе аб'ём узаемнага тавараабароту перасягнуў $400 млн, што на 13,5 працэнта больш, чым у 2013-м. "У бягучым годзе мы таксама атрымалі 20-працэнтны рост. Аднак трэба прызнаць, што $0,5 млрд – гэта не ўзровень, які адпавядае патэнцыялу абедзвюх краін", - адзначыў Андрэй Кабякоў. У сувязі з гэтым прэм'ер-міністр запэўніў, што Беларусь прыкладзе ўсе намаганні для пашырэння гандлёва-эканамічных адносін.

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з паслом Індыі ў Беларусі Панкаджам СаксенаАндрэй Кабякоў сказаў, што Беларусь разлічвае на павелічэнне паставак калійных угнаенняў, прадукцыі машынабудавання ў Індыю, а на беларускі рынак прыйдуць індыйскія фармацэўтычныя кампаніі. Паводле яго слоў, неад'емным складнікам супрацоўніцтва Беларусі і Індыі з'яўляецца ўзаемадзеянне ў адукацыйнай і навукова-тэхнічнай сферах.

Прэм'ер-міністр выказаў падзяку індыйскаму боку за ўключэнне Беларусі ў спіс краін - удзельніц міжнароднай праграмы Індыйскага тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва. "Беларусь гатова прадаставіць Індыі свае напрацоўкі ў розных сферах даследаванняў. Добрым прыкладам у гэтым сэнсе з'яўляецца экспарт беларускіх аэракасмічных і оптыка-лазерных тэхналогій у Індыю. Хочацца верыць, што гэтыя і іншыя напрамкі таксама атрымаюць сваё развіццё", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Ён запэўніў, што ўрад Беларусі гатовы падтрымаць ініцыятывы індыйскага боку па любых узаемавыгадных праектах у розных галінах.

Андрэй Кабякоў павіншаваў Панкаджа Саксена з назначэннем на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Індыі ў Беларусі, пажадаў прыемнага знаходжання на беларускай зямлі і плённай працы па развіцці ўсяго комплексу беларуска-індыйскага ўзаемаразумення.

У сваю чаргу Панкадж Саксена падзякаваў Андрэю Кабякову за сустрэчу і перадаў прывітанне ад кіраўніцтва Індыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс