Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Снж 2017

Беларусь прапануе Таджыкістану сумесна працаваць на рынку Афганістана

Беларусь прапануе Таджыкістану сумесна працаваць на рынку Афганістана

1 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Таджыкістану сумесна працаваць на рынку Афганістана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, які знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы шмат сустракаемся і сустракаліся з кіраўніцтвам, бізнес-коламі, палітычнай элітай Афганістана. Як бы там ні было цяжка, усё ж такі там жывуць мільёны людзей, і яны нас часта просяць, каб мы дапамаглі з тэхналогіямі і адкрылі там вытворчасці, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І я падумаў, што калі б мы з вамі пачалі ствараць гэтыя прадпрыемствы ў Таджыкістане, у Афганістане (менавіта з прыцягненнем вашых людзей), мы гэта зрабілі б імгненна".

Перагаворы з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам "Вы добрымі былі б для нас кансультантамі і праваднікамі, таму што лепш за вас сітуацыю ў Афганістане, як я бачу, ніхто не ведае. Гэта добрая была б работа на траіх", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі