Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Ліс 2019

Беларусь прапанавала ўзмацніць ролю парламентарыяў у падрыхтоўцы стратэгіі эканамічнага развіцця СНД

Беларусь прапанавала ўзмацніць ролю парламентарыяў у падрыхтоўцы стратэгіі эканамічнага развіцця СНД
Міхаіл Мясніковіч. Фота з архіва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапанавала ўзмацніць ролю парламентарыяў пры падрыхтоўцы праекта стратэгіі эканамічнага развіцця СНД да 2030 года. З такой ініцыятывай выступіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на 50-м пленарным пасяджэнні МПА СНД у Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

"Неабходна аб'яднаць намаганні парламентарыяў СНД у працэсе актуалізацыі канцэпцыі далейшага развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў і распрацоўкі праекта стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года, - заявіў Міхаіл Мясніковіч. - Работа над гэтымі дакументамі ідзе ў асноўным па лініі ўрадаў і Выканкама Садружнасці". МПА СНД можа прапанаваць механізм прымянення дзяржавамі-членамі ўніфікаванага і гарманізаванага прававога рэгулявання, у тым ліку на аснове рашэнняў органаў Садружнасці ў рамках іх паўнамоцтваў, падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі. Такі падыход дасць магчымасць паспяхова фарміраваць безбар'ерную прастору СНД.

"Як эканаміст думаю, што асаблівую ўвагу трэба пры гэтым удзяліць стварэнню ў СНД вытворчасцей высокіх перадзелаў, а таксама маштабнай мадэрнізацыі вытворчага базісу", - дадаў ён. У краін СНД ёсць для гэтага ўсе патэнцыяльныя магчымасці: інтэлектуальныя, матэрыяльныя. "Імі трэба скарыстацца, каб павысіць прадукцыйнасць працы, ствараць магутныя транс'еўразійскія кампаніі, нарошчваць канкурэнтаздольнасць і эканамічны патэнцыял Садружнасці", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ён таксама агучыў іншыя прапановы, якія будуць садзейнічаць умацаванню МПА СНД. Яны датычацца ўдасканалення выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў і абавязковасці іх выканання. "Для гэтага ў нас ёсць галоўнае - палітычная воля кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці, якая канструктыўна і сістэмна была выкладзена на іх саміце 11 кастрычніка 2019 года ў Ашхабадзе", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Своеасаблівым рэчышчам для інавацыйнага бізнесу можа служыць мадэльнае заканадаўства, якое даволі эфектыўна распрацоўваецца МПА і запатрабавана, лічыць ён. "Паводле існуючых у мяне даных, больш за 2/3 мадэльных актаў імплементаваны або выкарыстаны з мадыфікацыямі ў нацыянальных прававых сістэмах краін Садружнасці. Гэта добры паказчык", - сказаў на заканчэнне старшыня Савета Рэспублікі. У Беларусі з улікам мадэльных законаў, адобраных Міжпарламенцкай асамблеяй, рэгламентавалі адміністрацыйныя працэдуры ў электроннай форме, перанялі падыходы пры распрацоўцы законапраектаў у сферах вытворчасці і абарачэння арганічнай прадукцыі, дзяржаўна-прыватнага партнёрства і многіх іншых.

Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч удзяліў маладзёжнаму парадку дня Садружнасці. "Трэба больш актыўна нарошчваць маладзёжныя сувязі, праекты, праграмы - усё тое, што фарміруе будучыню нашай Садружнасці. Нельга ўпусціць час. Давайце рэальна глядзець на сітуацыю, - падкрэсліў ён.- Ва ўмовах СНД ужо вырасла і сфарміравалася новае пакаленне нашых грамадзян. Як глыбока яны прасякнуты ідэямі нашай Садружнасці? Мы ў пэўнай ступені нясём за гэта адказнасць". Старшыня Савета Рэспублікі прапанаваў падумаць над тым, каб МПА ініцыявала разгляд пытанняў маладзёжнага вымярэння ў СНД у Савеце кіраўнікоў дзяржаў на аснове комплекснага і сістэмнага падыходу.

22 лістапада праходзіць пленарнае пасяджэнне МПА СНД, дзе будуць разгледжаны мадэльныя законы аб абавязковым праве, аб рэкламе, аб сацыяльным і экалагічным турызме. Парламентарыі абмяркуюць праекты рэкамендацый па прымяненні прынцыпаў міжнароднага гуманітарнага права пры процідзеянні тэрарызму і насільным праявам экстрэмізму, а таксама па арганізацыі нацыянальных цэнтраў экалагічнай бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі