Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Стд 2016

Беларусь пайшла па найбольш цывілізаваным шляху выбару прадстаўніка на "Еўрабачанне"

Беларусь пайшла па найбольш цывілізаваным шляху выбару прадстаўніка на

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пайшла па найбольш цывілізаваным шляху выбару прадстаўніка на міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне". Такое меркаванне выказаў дырэктар прадстаўніцтва міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў у час тэлепраграмы "Клуб рэдактараў", паказанай 24 студзеня ў вячэрнім эфіры канала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"У нас ніколі не было года, каб з меншым ці большым рэзанансам гэта (нацыянальны адбор. - Заўвага БЕЛТА) не выклікала нейкага негатыўнага бурлення, - адзначыў медыяэксперт. - Беларусь - тая краіна, якая пайшла па найбольш цывілізаваным шляху выбару нацыянальнага прадстаўніка. Таму што ўмовы адбору на "Еўрабачанне" не абавязкова прадугледжваюць правядзенне такога вялікага маштабнага канцэрта, адкрытага галасавання".

"У нас жа ствараецца шоу, ёсць галасаванне, абмеркаванне. Але вось чамусьці менавіта ў нашай краіне знаходзяцца аматары заўсёды пазласловіць, якія на гэту тэму заўсёды выварочваюць шмат бруду, што б там ні адбывалася", - заўважыў Уладзімір Пярцоў.

Галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч падкрэсліў, што фінальны канцэрт нацыянальнага адбору стаў відовішчам высокага класа. "Будзем чакаць, што ён (пераможца. - Заўвага БЕЛТА) прынясе поспех. Гэта будзе ў рэшце рэшт для ўсіх прыемна", - адзначыў ён.

Як паведамлялася, выканаўца IVAN прадставіць Беларусь на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2016" у Швецыі. Пераможца нацыянальнага адбору ўпершыню вызначыўся па выніках выключна глядацкага тэлефоннага і смс-галасавання.

IVAN - сцэнічны псеўданім артыста Аляксандра Іванова, які не толькі знешне, але і манерай выканання нагадвае аднаго вядомага расійскага музыканта. Яго, дарэчы, таксама завуць Аляксандрам Івановым.

Беларускі выканаўца паспеў ужо засвяціцца на расійскіх тэлеканалах. Перамог у конкурсе "5 зорак", стаў суперфіналістам "Галоўнай сцэны" і ўладальнікам прэміі выбару прадзюсараў у гэтым праекце.

Да фінальнага гала-канцэрта песню для Аляксандра ("How to Fly"/ "Як лятаць"), дарэчы, напісаў сам Віктар Дробыш, які ўпачатку апекаваў маладога беларускага выканаўцу на праекце "Галоўная сцэна", а затым стаў яго прадзюсарам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі