Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліп 2015

Беларусь ніколі не стане спекуляваць на міждзяржаўных супярэчнасцях

Беларусь ніколі не стане спекуляваць на міждзяржаўных супярэчнасцях

1 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь ніколі не стане спекуляваць на міждзяржаўных супярэчнасцях. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку кіраўніка дзяржавы, тое, што Беларусь стала цэнтрам для ўрэгулявання міжнародных канфліктаў, паказвае, што свет бачыць шчырасць, сумленнасць і адкрытасць беларускай палітыкі. "Мы ніколі не дружым з кімсьці і супраць каго б там ні было. Беларусь ніколі не стане спекуляваць на міждзяржаўных супярэчнасцях. Ніколі не будзе шукаць сваю выгаду ва ўрон каму б там ні было", - сказаў беларускі лідар.

"Але мы патрабуем такіх жа шчырых, адкрытых, паважлівых адносін і да нашай краіны. Мы гатовы дружыць, дапамагаць і супрацоўнічаць з усімі, але толькі на прыцыпах узаемнай выгады і роўнасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што навейшая гісторыя незалежнай Беларусі ясна паказала, што любыя спробы ізаляцыі дзяржавы контрпрадукцыйныя.

"Міралюбівая палітыка маладой незалежнай дзяржавы выпакутавана ўсёй гісторыяй нашага народа, як і яе незалежнасць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, важным палітычным вынікам Другой сусветнай вайны стала прызнанне міжнароднай супольнасцю значнага ўкладу беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Краіна ўвайшла ў лік заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. "Беларусь па праву з'яўляецца паўнацэнным суб'ектам міжнароднай палітыкі. Мы не раз выступалі аўтарам найважнейшых ініцыятыў у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па спыненні міжнароднага наркатрафіку, гандлю людзьмі, адстойвалі традыцыйныя сямейныя каштоўнасці", - сказаў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу на тое, што сёння Беларусь энергічна пашырае геаграфію кантактаў, умацоўваюцца адносіны з такімі буйнымі дзяржавамі, як Кітай і Індыя, развіваецца цеснае супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі, вядзецца пошук агульных падыходаў з дзяржавамі Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі. Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь ужо адчувае ад гэтага практычны вынік.

Умацаванню пазіцый Беларусі на сусветнай арэне служыць удзел у маштабных інтэграцыйных працэсах. Беларусь стала ініцыятарам стварэння такіх інтэграцыйных структур на постсавецкай прасторы, як Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі, Мытны саюз, а затым і Еўразійскі эканамічны саюз. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што маштабны праект ЕАЭС ахоплівае некалькі соцень мільёнаў чалавек і мае валавы ўнутраны прадукт $2,2 трлн. На думку беларускага лідара, гэта магчымасць сумесна пераадольваць крызіс і знаходзіць новыя шляхі развіцця.

Беларусь уключана ў глабальную эканамічную ініцыятыву Кітая па стварэнні новага Шаўковага шляху, якая выдатна дапаўняе праект Еўразійскага эканамічнага саюза, паколькі гандлёвыя дарогі будуць пралягаць па яго тэрыторыі, адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі