Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Лют 2014

Беларусь нязменна прыхільная да развіцця заснаванага на ўзаемнай павазе канструктыўнага ўзаемадзеяння з АБСЕ

Беларусь нязменна прыхільная да развіцця заснаванага на ўзаемнай павазе канструктыўнага ўзаемадзеяння з АБСЕ

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нязменна прыхільная да развіцця заснаванага на раўнапраўі і ўзаемнай павазе канструктыўнага ўзаемадзеяння з АБСЕ і яе інстытутамі. Аб гэтым заявіў 13 лютага старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснік кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЕ Уладзімір Сянько ў час спецыяльных дэбатаў, якія адбыліся на сумесным пасяджэнні трох агульных камітэтаў ПА АБСЕ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснікам кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЕ Уладзімірам Сянько з 13 па 14 лютага прымае ўдзел у XIII зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) у Вене.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць каля 260 дэпутатаў з парламентаў 54 дзяржаў - членаў АБСЕ. У складзе беларускай парламенцкай дэлегацыі таксама знаходзіцца член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЕ Валянціна Лявоненка.

13 лютага беларускія парламентарыі прынялі ўдзел у сумесным пасяджэнні трох агульных камітэтаў ПА АБСЕ - па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях, а таксама ў пасяджэннях кожнага з камітэтаў. Сярод асноўных пытанняў парадку дня агульных камітэтаў ПА АБСЕ - аспекты парламенцкага кантролю за ўзброенымі сіламі і сіламі бяспекі, супрацоўніцтва ў кіраванні воднымі рэсурсамі ў рэгіёне АБСЕ.

Уладзімір Сянько ў час спецыяльных дэбатаў па пытанні вяршэнства закону ў рэгіёне АБСЕ, арганізаваных у рамках пасяджэння трэцяга агульнага камітэта, адзначыў нязменную прыхільнасць Беларусі да развіцця заснаванага на раўнапраўі і ўзаемнай павазе канструктыўнага ўзаемадзеяння з АБСЕ і яе інстытутамі. Сенатар звярнуў увагу на важнасць паступальнага, эвалюцыйнага развіцця дэмакратыі ў краінах АБСЕ і контрпрадукцыўных дзеянняў, накіраваных на штучнае паскарэнне працэсаў дэмакратычнага развіцця. Ён крытычна ацаніў ангажыраванасць Агульнага камітэта ПА АБСЕ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях і яго прадузятыя адносіны да развіцця сітуацыі ў Беларусі.

Адбылася сустрэча членаў дэлегацыі са старшынёй ПА АБСЕ, старшынёй парламента Чарнагорыі Ранка Крывакапічам. Абмяркоўваліся пытанні ўдзелу парламентарыяў у працэсе "Хельсінкі + 40", дзейнасці ПА АБСЕ, беларуска-чарнагорскага супрацоўніцтва, узаемаадносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, падрыхтоўкі да сесіі ПА АБСЕ ў Баку (Азербайджан). Ранка Крывакапіч адзначыў актыўную работу беларускай дэлегацыі ў час пасяджэнняў ПА АБСЕ. У сустрэчы таксама ўдзельнічаў пасол Беларусі ў Аўстрыі Валерый Варанецкі.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі